Ігар Трусаў прэзентуе кнігу пра дамовыя цэрквы Гродна

|

Прэзентацыя чарговай брашуры Ігара Трусава “Часоўні, дамовыя і вайсковыя цэрквы ў Гродне. Кароткі гістарычны нарыс” пройдзе 20 кастрычніка ў Новым замку (Гродзенская абласная бібліятэка).

Нічыйныя цыгарэты на беларуска-літоўскай мяжы

|

Сённяшняй ноччу смаргонскія памежнікі знайшлі 12 мяхоў з цыгарэтамі “Мінск” у 20 метрах ад мяжы.

Беларусы пераходзяць на больш моцныя напоі

|

За студзень-верасень беларускія крамы прадалі 8 мільёнаў 934,3 дал гарэлкі – на 17,3% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага году.

ДАІ настойліва раіць кіроўцам паставіць зімовыя шыны

|

Прымусіць альбо пакараць кіроўцаў супрацоўнікі ДАІ не маюць права: у Беларусі адміністратыўная адказнасць за язду зімой на машыне з летнімі шынамі не прадугледжана.

Застаецца спадзявацца на здаровы сэнс.

Гродзенец кіраваў злачыннай групоўкай, якая рабавала банкі ў Германіі

|

29-гадовы злачынца затрыманы ў Гродне з дапамогай афіцэра Інтэрпола пры пасольстве Германіі ў Беларусі.

Некалькі тысяч вернікаў удзельнічалі ў асвячэнні касцёла на Дзевятоўцы

|

Святочную імшу кансэкрацыі святыні парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

У Гродне збяруцца даследчыкі роду Валовічаў

|

Навуковая канферэнцыя “Род Валовічаў у гісторыі і культуры ВКЛ (XV–XVII стст.)”  пройдзе на базе Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 15-16 кастрычніка.

Заўтра па ўсёй Беларусі будуць збіраць смецце ў лясах

|

Агульнабеларуская акцыя ”Чысты лес” па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі пройдзе пад дэвізам “Лёс леса ў нашых руках”.  Гродзенскі лясгас запрашае гродзенцаў далучыцца да прыборкі леса як мінімум на трох пляцоўках.

Жыхар Дзевятоўкі спыніў рух на праспекце Кляцкова

|

У вялізным заторы ўчора ўвечары спыніліся сотні машын.

Рух у кірунку Вішняўца быў перакрыты з-за аварыі, вінаваты ў якой жыхар Дзевятоўкі, што ў нецвярозым стане кіраваўся дамоў з вуліцы Цітова.

Моладзь з абмежаваннямі атрымала новае месца для сустрэч

|

14 кастрычніка ў рэканструяваным будынку па вуліцы Лізы Чайкінай, 41а адкрываецца аддзяленне дзённага перабывання для інвалідаў цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна.