На гродзенскіх вуліцах з’явіліся тралейбусы апошняй мадыфікацыі

|

Дзве новыя машыны з сённяшняга дня працуюць на маршрутах №1 і №3.

Як паведаміў “Твайму стылю” начальнік тралейбуснага ўпраўлення, у сераду і пятніцу буксірам з Мінска ў Гродна даставяць яшчэ дзве машыны, якія з наступнага тыдня пачнуць працаваць на маршрутах №6 і №9.

Пасольства Літоўскай Рэспублікі адкрые выставу ў Старым замку

|

Перасоўная выстава “Памяць пра перамогу ў Грунвальдскай бітве” адкрыецца заўтра ў 16 гадзін у Сенатарскай зале Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея.

Гродзенец выйграў Кубак свету па ракетамадэльным спорце

|

Аляксандр Ліпай  –  спартовец гродзенскай структуры ДАСАФ і кіраўнік  ракетна-касмічнай лабараторыі Гродзенскага цэнтра тэхнічай творчасці – стаў першым беларусам, які выйграў Кубак свету на гэтых прэстыжных спаборніцтвах.

Рэліквіі святара-пакутніка будуць захоўвацца ў Скідзелі

|

19 кастрычніка ў скідзельскі касцёл Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі  і св.Іосіфа прыбудуць рэліквіі блаславёнага ксяндза Ежы Папялушкі.

Гродзенская прыгажуня завяла інтэрнэт-дзённік

|

Людміла Якімовіч, 22-гадовая дзяўчына з Гродна, якая прадстаўляе Беларусь на конкурсе прыгажосці “Міс свету – 2010”, з 1 кастрычніка разам з іншымі прэтэндэнткамі на карону найпрыгажэйшай дзяўчыны ў свеце знаходзіцца ў Кітаі.

Персанальная выстава Валера Стратовіча адкрываецца ў галерэі “Крыга” (аўдыё)

|

Сёння вядомы ў Гродне мастак прадэманструе публіцы сем сваіх апошніх твораў.

На гродзенскіх вуліцах не хапае светлафораў і падземных пераходаў

|

Найбольш аварый у Гродне здараецца на Індурскай шашы. На другім месцы па аварыйнасці вуліца Савецкіх памежнікаў.

Апілкі на экспарт

|

Астравецкі лясгас распачынае экспарт драўнінна-паліўных брыкетаў, якія вырабляе з простых апілак.

Трэцяя бясплатная экскурсія па Гродне

|

У суботу 16 кастрычніка на чарговую экскурсію па Гродне, гэтым разам прысвечаную жыццю горада ў савецкі час, запрашае вядомы гродзенскі гісторык Ігар Трусаў.

Вечарына Вольгі Такарчук у Гродзенскім універсітэце

|

Польская пісьменніца, якая лічыцца жывой легендай сучаснай літаратуры, сустрэнецца з гродзенцамі 13 кастрычніка.