Кантрабандысты спрабавалі падкупіць гродзенскага памежніка

|

Але няўдала. Уначы 30 мая іх з таварам затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы.

Шматнацыянальныя мастацкія выставы ў Гродне

|

У межах IV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур 1 чэрвеня ў Гродне адкрыюцца 2 выставы.

З-за забытага заплечніка ў Гродне эвакуявалі каля 100 чалавек

|

Заплечнік учора каля 17 гадзін нехта пакінуў за прыпынкам грамадскага транспарта “Хлебазавод” па вуліцы Пушкіна.

Гродзенскія ўлады хочуць увесці дадатковую атэстацыю для экскурсаводаў

|

У лісце на імя Прэм’ер-міністра чыноўнікі  прапаноўваюць увесці атэстацыю, падобную на іспыт з тэарэтычнай і практычнай часткай. Гэтым будзе займацца метадычны цэнтр, напрыклад, на базе абласнога ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму.

Кошт фіктыўнага шлюбу – 100 долараў у год

|

Столькі плаціў грамадзянін Азербайджана жыхарцы Гродзенскага раёна за магчымасць легалізавацца ў Беларусі, піша Перспектыва .

З-за фестывалю перакрыюць вуліцы і абмяжуюць стаянкі аўтамабіляў

|

 

Гродзенскі гарвыканкам папярэджвае пра змены ў арганізацыі руху ў Гродне ў сувязі з правядзеннем заключных мерапрыемстваў IХ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

Падчас Фестывалю нацыянальных культур цэнтр Гродна ператворыцца ў рэжымную зону

|

У месцах правядзення мерапрыемстваў, на плошчы Леніна, вуліцы Савецкай і аднайменнай плошчы з 1 да 3 чэрвеня Органы ўнутраных спраў створаць рэжымную зону з 8 кантрольна-прапускнымі і 9 фільтрацыйнымі пунктамі, на якіх будзе праводзіцца асабісты дагляд грамадзян.

Малатабоец Іван Ціхан паказаў лепшы вынік сезона ў свеце

|

Спартовец выступіў у спаборніцтвах упершыню за амаль чатыры гады і адразу стаў лепшым на Кубку Беларусі.

У Гродзенскай вобласці будуць актыўна выкарыстоўвацца мясцовыя віды паліва

|

Іх долю ў сістэме ЖКГ Гродзенскай вобласці плануецца павялічыць да 46,7%, піша belta.by .

У Гродне прэзентуюць кнігу па гісторыі Грэка-каталіцкай царквы на Лідчыне

|

30 мая ў Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Я.Карскага адбудзецца прэзентацыя навукова-папулярнага выдання “Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне”.

Аўтар – вядомы лідскі краязнаўца Леанід Лаўрэш – разглядае гісторыю ўсіх грэка-каталіцкіх прыходаў, якія існавалі ў рэгіёне да 1839 года.