Апошні тыдзень зімы ў Гродне
У ноч на 28 сакавіка “Гроднааблгідрамет” прагназуе на Гарадзеншчыне месцамі да – 21 ºС, а ў выходныя пойдзе дождж. Гэты тыдзень стане апошнім для сёлетняй зацятай зімы.
У ноч на 28 сакавіка “Гроднааблгідрамет” прагназуе на Гарадзеншчыне месцамі да – 21 ºС, а ў выходныя пойдзе дождж. Гэты тыдзень стане апошнім для сёлетняй зацятай зімы.
Літаратурна-музычны салон, прысвечаны каханню ў жыцці знакамітай літаратаркі, пройдзе 28 сакавіка ў доме-музеі Элізы Ажэшкі ў Гродне.
Гродзенскі гарвыканкам выдзеліў для камерцыйнага выкарыстання 22 двухпакаёвыя кватэры ў доме №50 па вул.Таўлая.
26 сакавіка супрацоўнікі Біржы і трэнеры-кансультанты прадставяць гарадзенцам рэгіянальны рынак паслуг па арганізацыйным развіцці для некамерцыйных арганізацый.
22 і 24 сакавіка будзе курсаваць цягнік № 627 Мінск – Гродна праз Баранавічы.
Сёлета нарыхтоўка бярозавага соку на Гарадзеншчыне з-за маразоў адкладаецца, але ў планах лясгасаў нарыхтаваць 3,7 тысяч тон бярозавіку.
Выдавецтва “Кнігазбор” выдала кнігу Сяргея Чыгрына з інфармацыяй пра найважнейшыя падзеі гісторыі Слонімшчыны, славутыя мясціны і людзей рэгіёну.
23 сакавіка каталіцкая моладзь Гродна правядзе вялікапосны Крыжовы шлях па цэнтры Гродна.
Інфармацыйная сустрэча “Правы, гарантыі і льготы сямей, якія маюць дзяцей з інваліднасцю” пройдзе 23 сакавіка на базе Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Гродна.
“Гадзіну Зямлі”, падчас якой неабыякавыя да экалагічных праблем жыхары большасці еўрапейскіх краін на гадзіну адключаюць электрычнасць, гродзенскія экаактывісты сёлета прапануюць правесці весела і з карысцю.