Цыгарэты гродзенскай вытворчасці будуць прадавацца ў Duty Free па свабодных коштах

|

Прадукцыя Гродзенскай табачнай фабрыкі “Нёман”, што рэалізуецца праз крамы, размешчаныя ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі, выключана з прэйскуранта коштаў, якія рэгулююцца дзяржавай.

22 верасня – Дзень без аўтамабіля

|

Камітэт прыродных рэсурсаў і  аховы навакольнага асяроддзя Гродзенскага аблвыканкама рыхтуе лісты да гродзенскіх чыноўнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў з прапановай у гэты дзень абмежаваць карыстанне прыватнымі машынамі.

Міністэрства ЖКГ разглядае магчымасць заахвочвання тых супрацоўнікаў, якія 22 верасня прыедуць на працу на грамадскім транспарце альбо веласіпедзе.

Сямён Шапіра адмяніў конкурс па продажы акцый ААТ “Лідскія харчовыя канцэнтраты”

|

Прадаць  816 970 акцый альбо 80,6% статутнага фонда адзінага беларускага прадпрыемства па вырабе харчовых канцэнтратаў, якія пакуль належаць дзяржаве, планавалася 6 кастрычніка.

У абменніках не стае беларускіх рублёў

|

“Беларускіх рублёў няма!” – абвясціла ў 11.40 касірка абменнага пункта “Беларусбанка” на Гродзенскім чыгуначным вакзале.

Чарга з 10 чалавек  у расчараванні разбрылася.

“Нёман” прайграў “Металургсу”

|

Учора ў гульні адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі гродзенская каманда прайграла ў Ліепаі мясцоваму “Металургсу” з лікам 1:3 (Страўпе, 21, у большасці, Алішаўскас, 32, Скварцоў, 59 – Радзінскі, 34, у большасці).

Беларусы атрымаюць бясплатныя літоўскія візы

|

Доўгатэрміновыя нацыянальныя літоўскія візы, якія сёння каштуюць 60 еўра (207 літаў) для беларусаў будуць бясплатныя.

Рашэнне аб адмене консульскага збору Літоўскі ўрад прыняў сёння.

ДАІ ўзмацняе кантроль на трасе Мінск-Гродна

|

Дзяржаўтаінспекцыя ўводзіць дадатковыя меры перасцярогі з-за павелічэння на трасе колькасці ДТЗ, у тым ліку лабавых сутыкненняў.

Беларусаў у памежных раёнах Польшчы рабуюць, спакушаючы золатам

|

Беларускае консульства ў Бяла-Падляске просіць беларусаў быць асабліва  ўважлівымі і асцярожнымі, каб не стаць ахвярамі махляроў у Люблінскам, Падкарпацкім і Падляскім ваяводствах.

Курс даляра на дадатковай сесіі – 8600 рублёў

|

Па выніках першага дня працы дадатковай сесіі еўра дасягнуў узроўню 12100 рублёў, расійскі рубель каштуе 305 беларускіх рублёў.

Завяршаецца працэс аб’яднання “Гродна Азота” і “Гродна Хімвалакно”

|

На агульным сходзе акцыянераў абодвух гродзенскіх прадпрыемстваў зацверджаныя змены і дадаткі ў статут, а таксама склад назіральнай рады.