Гарачую ваду ў Гродна па графіку пачнуць адключаць з 11 мая

|

Аднак у паўночнай частцы горада, у пасёлку Фабрычны і птушкафабрыцы (ц/м 9,11,12,13) гарачая вада знікне адразу па сканчэнні ацяпляльнага сезона.

Памежныя разборкі вакол Саюза палякаў

|

Сёння на беларуска-расійскай мяжы часова затрымалі дэлегацыю непрызнаванага ўладамі Беларусі Саюза палякаў на Беларусі, якая накіроўвалася ў Катынь, а ўчора польскія памежнікі на прапускным пункце «Баброўнікі» анулявалі польскую візу аднаго з лідэраў афіцыйнага СПБ Мечыслава Лысага.

Сёння гадавіна смерці Ларысы Геніюш

|

27 гадоў таму ў Зэльве памерла беларуская паэтка і пісьменніца Ларыса Геніюш.

Нарадзілася яна таксама на Гарадзеншчыне, у маёнтку Жлобаўцы каля Воўпы (цяпер Ваўкавыскі раён), скончыла Ваўкавыскую гімназію. У 1937 годзе пераехала да мужа ў Прагу.

Раварысты Гарадзеншчыны збяруцца ля Нямнова

|

23-25 красавіка на Аўгустоўскім канале пройдзе чэмпіянат па веласіпедным шматбор’і.

Непаўналетняга рабаўніка будуць перавыхоўваць у калоніі

|

Да трох гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі асуджаны гродзенскі падлетак, які мінулай восенню паспрабаваў абрабаваць пункт абмена валюты.

За паўгадзіны махляр двойчы здаў чужую кватэру і атрымаў задатак

|

32-гадовы жыхар Жалудка разам з выпадковым гродзенскім знаёмым зняў кватэру на вуліцы Паповіча на суткі, каб адзначыць знаёмства. Пакуль новы сябра бегаў у краму, рэцыдывіст, скарыстаўшыся газетай з рэкламнымі абвесткімі, абзвоньваў ахвотных зняць кватэру ў Гродна на доўгі тэрмін.

Беларускія футбалісткі прайгралі нарвежкам

|

Учора ў Гродна ў кваліфікацыі чэмпіянату свету нарвежская жаночая зборная па футболе разграміла беларускую каманду з лікам 5:0.

Раман Мянцюк апрацоўвае каляровыя металы ў Ваўкавыскай калоніі

|

Парушальнік правілаў дарожнага руху, які стаў знакамітым пасля таго як пратараніў “жывы шчыт”, адбывае пакаранне ў Ваўкавыскай калоніі і лічыцца злосным парушальнікам рэжыму.

«Колеры Нёмана» на вуліцы Ажэшкі

| Без катэгорыі

12 мастакоў з літоўскага горада Алітуса, які ў мінулым годзе стаў пабрацімам Гародні, упершыню прадставілі гродзенцам свае жывапісныя працы на выставе, якая сёння адкрылася ў гарадской выставачнай залі па вул. Ажэшкі.

Мікалай Аўтуховіч пачаў даваць паказанні

|

Прадпрымальнік паведаміў суду, што пераследванні пачаліся пасля таго, як ён адмовіўся плаціць падаткавікам, і пераказаў змест сваёй размовы з супрацоўніцай падаткавай інспекцыі: