Пад арэнднае жыллё ў Гродне аддалі яшчэ 14 кватэр. Большасць – без выгодаў
Гэтым разам гарадзенцам, якія стаяць на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў, прапануецца адна добраўпарадкаваная кватэра ў доме 2012 года пабудовы, некалькі – у дарэвалюцыйнай забудове, і разнастайныя варыянты пражывання ў дамах з пячным ацяпленнем і прыбіральняй на вуліцы.