Святлана Куль прэзентуе манаграфію “Палітыка. Культура. Асоба”

|

Гэта шостая кніга прафесаркі кафедры археалогіі і этналогіі ГрДУ імя Янкі Купалы: Святлана Куль выдала 5 навуковых прац і кнігу вершаў.

Прэзентацыя пройдзе ў абласной бібліятэцы ў Новым замку 28 чэрвеня.

Пракуратура незадаволеная станам гарадзенскіх помнікаў архітэктуры (абноўлена)

|

Паводле вынікаў пракурорскай праверкі, у Гродзенскі гарвыканкам унесена прадстаўленне пра выпраўленне парушэнняў заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

 

Пракуратура паставіла пытанне аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці службовых асобаў за неналежнае выкананне абавязкаў па забеспячэнні захавання такіх аб’ектаў.

Гродзенскія сіноптыкі зноў прагназуюць спёку і навальніцы

|

Сярэднесуткавая тэмпература паветра перавышае сярэднюю шматгадовую на 4 – 8ºС і складае +21…+24ºС.

У гродзенскім гаражы знайшлі партыю кантрабанднай капіравальнай тэхнікі

|

29 адзінак капіравальнага абсталявання, мяркуецца, трапілі ў Беларусь з Польшчы без адпаведнага мытнага афармлення і выплаты мыты.

За паклёп на інспектара ДАІ жанчыну аштрафавалі

|

1 мільён 100 тысяч  павінна заплаціць грамадзянка Г., якая пакінула на сайце Шчучынскага райвыканкама паведамленне з абвінавачваннямі  інспектара ДПС капітана міліцыі Юрыя Межвы ў хамстве і нецэнзурнай лаянцы.

Пра афрыканскую чуму свіней на Гарадзеншчыне паведамілі афіцыйна

|

Пра выпадак афрыканскай чумы ў Іўеўскім раёне паведаміў сайт ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі.

Экскурсія па гарадзенскіх мясцінах Васіля Быкава пройдзе ў гадавіну яго смерці

|

Грамадская ініцыятыва Варштат ідэй Гродна запрашае ўсіх ахвотных на экскрусію “Гарадзенскімі шляхамі В.Быкава”.

Яна адбудзецца 22 чэрвеня, у 10-ую гадавіну смерці пісьменніка.

Выбух на Гродзенскім шклозаводзе. Ахвяр няма

|

20 чэрвеня ў цэхе прыгатавання шыхт па вуліцы Суворава выбухнуў невядомы боепрыпас.

Сёння ў Гродне – да +33ºС

|

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях рэкамендуе хавацца ад сонца, больш піць вады (алкаголь не ўжываць!), не карыстацца дэкаратыўнай касметыкай і захоўваць эмацыйны спакой.

Абавязковую сэртыфікацыю тавараў, супраць якой пратэставалі прадпрымальнікі, адклалі на год

|

Тэрмін пачатку дзеяння тэхрэгламенту Мытнага саюза “Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці” перанесены з 1 ліпеня 2013 на 1 ліпеня 2014 года.