Першы тыдзень зімы ў Гродне: ад -1 у панядзелак да -14 у нядзелю

|

У адрозненні ад цёплага лістапада, першая дэкада снежня паводле Гродзенскага абласнога гідраметцэнтра, чакаецца крыху халаднейшай за кліматычную норму.

Падлетак скарыстаўся ключом ад суседскай кватэры, які знайшоў… пад дыванком

|

16-гадовы падлетак рос без бацькі, канфліктаваў з маці і аднакласнікамі, стаяў на псіхіятрычным і наркалагічным уліку.

Ваўкавыскі педафіл нападаў таксама на хлопчыкаў

|

Знойдзеныя новыя ахвяры педафіла, ад якога 12 лістапада ў Ваўкавыску ст. следчы Ваўкавыскага раённага аддзела Следчага камітэту Валяр’ян Мураўка ўратаваў 9-гадовую дзяўчынку.

У Баварыі знойдзеныя каля 30 партрэтаў князёў Радзівілаў

|

Унікальная калекцыя партрэтаў і прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – частка спадчыны князёўны Стэфаніі Радзівіл, дачкі князя Дамініка – апошняга прамога нашчадка нясвіжскай галіны роду па мужчынскай лініі, паведаміла прэс-служба замкавага комплекса “Мір”.

Мабільная сувязь даражэе на 20%

|

З першага студзеня 2013 года да кошту паслуг дадасца падатак на дабаўленую вартасць.

“Бяспечнае суседства” – сумесная акцыя МНС і міліцыі

|

Цягам снежня спецыяльна створаныя працоўныя групы будуць рабіць рэйды па падазроных домаўладаннях Гарадзеншчыны.

Гродзенскіх школьнікаў прысвяцілі ў казачкі

|

На базе гродзенскага ліцэя №1 адкрыўся казачы вайскова-патрыятычны клуб “Айчына”.

Ён будзе выхоўваць школьнікаў на аснове казацкіх традыцый.

Заснуў за рулём. У Іўеўскім раёне загінулі двое дзевятнаццацігадовых

|

Трагедыя здарылася ўначы 1 снежня на чатырнаццатым кіламетры дарогі Юрацішкі-Бакшты.

Гродзенскі тэатр лялек рыхтуе дзве прэм’еры для сямейнага прагляду

|

Першую – казку “Хлопчык-Зорка” – гарадзенцы ўбачаць 2 снежня на сцэне абласнога драмтэатра.

Прэм’ера “Казкі пра чароўны гадзіннік” адбудзецца 17 снежня ў рэканструяваным будынку тэатра лялек.

Мікрааўтобус трапіў у пастку

|

Уладальнік транспартнага сродку, пакінуўшы бусік на ноч на вуліцы Сасновай, раніцай убачыў, што пярэдняе кола апынулася пад зямлёй.