З зімы ў лета: у Гродне ў пятніцу да +16

|

У бліжэйшую ноч яшчэ чакаецца кароткачасовы снег, галалёдзіца,  -3…-5ºС, а месцамі -7…-11 ºС. Але з другой паловы тыдня “Гроднааблгідрамет” абяцае імклівае пацяпленне. 

На памежных заставах Гродзенскай вобласці адкрыюць 18 летнікаў

|

Паводле планаў Упраўлення адукацыі  Гродзенскага аблвыканкама, бліжэйшым летам у летніках на тэрыторыі Гарадзеншчыны змогуць адпачыць  45 200 дзяцей.

Ашмянская мытня затрымала 15 тысяч бутэлек армянскага віна

|

Алкаголь перавозіўся з Арменіі ў Літву транзітам без абавязковага ў такіх выпадках суправаджэння дэпартамента аховы МУС Беларусі.

Гродна наведае прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі пчалярскіх асацыяцый

|

Спадар Жылье Ратыя прыедзе ў Беларусь на 4 дні на запрашэнне РГА “Беларускія пчолы” і ТАА “Мядовы шлях”.

У Гродне за дзень сфатаграфуюць усе помнікі. Далучайся!

|

Гродзенская грамадская ініцыятыва “Варштат ідэй” ладзіць першую агульнагарадскую акцыю “Прыпыні імгненне”,  прапануе разам павандраваць па Гродне  і зрабіць фотаздымкі ўсіх помнікаў гісторыі і культуры.

Гродзенскі дзіцячы хоспіс запрашае на дабрачынны спектакль

|

Прыгодніцкі спектакль “У пошуках самага галоўнага” ў выкананні французскіх валанцёраў гарадзенскія дзеці ўбачаць 5 красавіка ў Музеі гісторыі рэлігіі.

Афіцыйнае беспрацоўе на Гарадзеншчыне імкліва скарачаецца

|

За год колькасць зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскай вобласці  паменела  на 21,7% (з лютага 2012 да лютага 2013).

Першы тыдзень красавіка ў Гродне: да +7 днём і -12 уначы

|

Раніцу 1 красавіка Гарадзеншчына сустрэла пад снежным покрывам ад 15 да 26 см на захадзе вобласці, 34-44 см – па ўсходзе.

“Фарбы Велікоднай радасці” ў музеі гісторыі рэлігіі

|

Традыцыйная  Велікодная  выстава, якая адкрыецца ў малой зале музея 28 сакавіка, сёлета прысвечана народным традыцыям аздаблення святочных яек.

З’явілася кніга пра сядзібы Карэліцкага раёна

|

Новая праца вядомага беларускага вучонага  Анатоля Федарука “Старадаўнія сядзібы Беларусі. Карэліцкі раён” выйшла ў выдавецтве “Беларусь” па замове і пры фінансавай падтрымцы Музея “Замкавы комплекс “Мір”.