Цела зніклай паўгады таму гродзенскай школьніцы знойдзена ў Нёмане
15-гадовая Ганна Цвятніцкая і Дзяніс Сотнікаў пайшлі гуляць у Румлёўскім парку ўвечары 11 студзеня і не вярнуліся. І вось учора цела дзяўчыны знайшлі ў Нёмане каля вёскі Гожа, за 18 кіламетраў ад таго месца, дзе яе бачылі ў апошні раз.