Затрыманыя дзесяткі актывістаў Саюза палякаў

|

Напярэдадні суда над кіраўніцай івянецкай суполкі непрызнаванага ўладамі СПБ, затрыманая Анжаліка Борыс, яе намеснікі Мечыслаў Яскевіч, Анджэй Пачобут, Ігар Банцар і іншыя гарадзенскія актывісты арганізацыі.

“Экадом” распачаў незалежную экспертызу праекта будаўніцтва АЭС

|

У склад экспертнай камісіі, якую ачольвае член-карэспандэнт беларускай Акадэміі навук, старшыня ГА “Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў” Іван Нікітчанка, уваходзяць вядомыя расійскія, беларускія і ўкраінскія навукоўцы.

Камітэт дзяржкантролю менш правярае – больш штрафуе

|

У мінулым годзе Камітэт дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці вярнуў дзяржаве больш за 30 мільярдаў рублёў і прадухіліў неабаснаваныя выплаты 4,7 мільярдаў бюджэтных сродкаў.

Сустрэчу для тых, хто любіць птушак, ладзіць Гарадзенскае АПБ

|

Абласное аддзяленне грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” збірае ўсіх, хто любіць назіраць, вывучаць і ахоўваць птушак на чарговай штогадовай канферэнцыі “Мы і птушкі”.

Спявалі і маліліся ў знак салідарнасці

|

Паўгадзіны доўжылася акцыя непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі. Каля дзвюхсот чалавек сабраліся ля Дома польскага з бела-чырвонымі сцягамі і знічкамі.

Гродзенскія палякі збіраюцца на акцыю пратэсту

|

Сёння, у сямідзесятую гадавіну пачатку рэпрэсій супраць польскай меншасці сябры непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс ладзяць у Гародні акцыю памяці і пратэсту.

Расійская манаполія атрымала дазвол на будаўніцтва хімкамбіната ў Гродна

|

Дзеля атрымання ільготных умоваў пастаўкі расійскага газу ў 2010 годзе, Беларусь прапанавала “Газпраму” пабудаваць на базе гродзенскага прадпрыемства “Гродна Азот” новы хімічны камбінат.

Сёння ў праваслаўных хрысціян распачалася Масленіца

|

У гэты тыдзень прынята есці бліны, наведваць сяброў і родных. З 8 лютага пачынаецца Вялікі пост, які скончыцца святам Пасхі. Вялікдзень сёлета ўсе хрысціяне святкуюць разам – 4 красавіка.

Канцэрт Вайцюшкевіча ў Гародні

|

Песні з апошняга альбома “Мой сябра анёлак”, творы на вершы шведскіх паэтаў у перакладах на беларускую мову, а таксама песні на польскай мове Зміцер Вайцюшкевіч прадставіць гродзенцам 12 лютага.

Гадавіна зняволення ваўкавыскіх прадпрымальнікаў

|

Мінуў год з дня арышта Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі. Прадпрымальнікі былі затрыманы па абвінавачванні ў наўмысным знішчэнні маёмасці. 23 чэрвеня супраць іх узбуджана справа па арт.359 КК (падрыхтоўка тэракта).