На беларуска-літоўскай мяжы збіраюцца аднавіць 14 КПП

|

Беларусь і Літва скончылі ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па ратыфікацыі пагаднення аб памежным руху. Цяпер над пытаннямі практычнага ўвасаблення пагаднення працуюць памежныя і мытныя ведамствы.

Змагацца з шаленствам у Гродзенскай вобласці дапамагае авіяцыя

|

Колькасць хворых на шаленства жывёл у вобласці ў параўнанні з мінулым годам павялічылася ў 2,2 разы.

Па гэтым паказчыку мы займаем першае месца ў Беларусі.

Лукашэнка вызначыў дакладнае месца для АЭС. Літва спадзяецца на МАГАТЭ

|

Саўмін і Гродзенскі аблвыканкам павінны цягам 2 месяцаў прыняць меры па рэалізацыі прэзідэнцкага ўказа.

Андрэй Пачобут: Мэта – выйсці на камісію ААН па правах чалавека

|

Гродзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу журналіста Андрэя Пачобута і пакінуў без зменаў ранейшы прысуд  суда Ленінскага раёна: 3 гады пазбаўлення волі  з адтэрміноўкай.

Алтар нябачны нашай Бацькаўшчыны

|

Некалькі дзесяткаў чалавек – вернікі, студэнты, выкладчыкі – сабраліся на першую ў Беларусі прэзентацыю  кнігі выбраных твораў Вінцука Адважнага (а.Язэпа Германовіча), зладжаную  гродзенскай грэка-каталіцкай парафіяй.

Даражэюць сацыяльна значныя тавары і цыгарэты

|

Ад сёння Міністэрства эканомікі павышае максімальныя адпускныя кошты на сацыяльна значныя тавары.

Кошты на хлеб, хлебабулачныя вырабы, малако, кефір, смятану і тварог узраслі на 10%. Ялавічына і свініна ў тушах і паўтушах падаражэлі на 20%.

За паўтары гадзіны на трасе Мінск-Гродна загінулі 4 чалавекі

|

На 60-ым кіламетры аўтадарогі  23-гадовы кіроўца аўтамабіля “Сітраен Ксанція” падчас абгону выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе лоб у лоб сутыкнуўся з “Сітраенам Ксара”.

Тры пасажыры аўтамабіля, які ішоў на абгон, загінулі на месцы.

Ласі ствараюць небяспеку для людзей і гінуць на дарогах

|

У Гродзенскай вобласці за апошнія тыдні ласі двойчы выбягалі на дарогі і, ствараючы небяспечную сітуацыі, рабіліся прычынай аварый.

У Гродзенскай вобласці ўлічаць інтарэсы жывёл

|

Карэліцкі і Слонімскі раёны вобласці ўвайшлі ў лік 10 пілотных рэгіёнаў, схемы землекарыстання для якіх будуць распрацоўвацца з улікам захавання біяразнастайнасці.

У “Дзень без аўтамабіля” ў Гродне пойдуць дадатковыя аўтобусы і тралейбусы

|

Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне і аўтобусны парк падтрымалі экалагічную акцыю 22 верасня, але панясуць з-за яе страты.