“Магія дзікай прыроды” – фестываль-конкурс ад гродзенскіх эколагаў і мясцовага тэлебачання

|

Конкурс відэасюжэтаў пра дзікіх жывёл абвясцілі грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і тэлерадыёкампанія “Гродна”.

“Еўраопт” у Гродне зачынілі эпідэміёлагі

|

Гіпермаркет “Еўраопт”, які напярэдадні новага году адчыніўся непадалёк ад гродзенскага чыгуначнага вакзала, праз тыдзень спыніў працу.

У Слонімскім раёне ратавалі карову са склепу

|

Неардынарнае здарэнне адбылося 7 студзеня ў вёсцы Байкі Слонімскага раёна.

Архіепіскап Наваградскі і Лідскі Гурый атрымаў прэмію “За духоўнае адраджэнне”

|

Па выніках 2011 года архіепіскап ўзнагароджаны за “значны асабісты ўнёсак у духоўнае адраджэнне Беларусі, выдавецкую, асветніцкую і дабрачынную дзейнасць”.

Гродзенскія мастакі адсправаздачацца за мінулы год

|

Выстава “На Каляды” сябраў Гродзенскай абласной арганізацыі “Беларускі саюз мастакоў” адкрыецца сёння ў гарадской выставачнай зале на Ажэшка.

У Гродне ад петард пацярпелі 2 чалавекі

|

У першую гадзіну новага году за медыцынскай дапамогай звярнуўся мужчына 1984 года нараджэння. Пасля выбуху петарды ён атрымаў апёк другой ступені правай кісці рукі.

З 1 красавіка базавая велічыня павялічыцца да 100 тысяч рублёў

|

Памер базавай велічыні з 1 красавіка ўзрасце амаль у тры разы.

Разам з гэтым павялічацца сацыяльныя выплаты, штрафы, падаткі і зборы.

Дрэнныя дарогі ўздоўж беларуска-літоўскай мяжы дапамаглі затрымаць кантрабандыстаў

|

35 скрыняў з цыгарэтамі беларускай вытворчасці планавалі перанесці кантрабандысты праз мяжу ў ноч з 29 на 30 снежня.

У навагоднюю ноч у Гродне падмарозіць

|

З-за гэтага дарогі стануць яшчэ больш небяспечнымі: чакаецца моцная  галаледзіца.

“Твой стыль” даведаўся ў  Гродзенскім Аблгідрамеце прагноз надвор’я на святочныя дні.

Лёс гродзенскіх дрэваў будзе вырашацца праз галасаванне

|

Калі падчас будаўнічых прац узнікне неабходнасць зносу дрэваў, лёс кожнага дрэва будзе вырашацца на грамадскіх слуханнях, якія  павінны ладзіцца пры будаўніцтве любога аб’екта.