У Гродне адбудзецца прэзентацыя першай у Беларусі кнігі пра творчасць Наталлі Арсенневай

|

Вечарына, прысвечаная беларускай паэтцы-эмігрантцы, якая праз усе выпрабаванні трагічнага жыцця здолела пранесці і сваю арыстакратычную эстэтыку, і чалавечы гонар, і нацыянальную годнасць, ладзіцца 22 лістапада ў гарадзенскай галерэі “Крыга”.

Адкрылася выстава Уладзіміра Пазняка, але усё самае цікавае творца пакінуў на закрыццё

| Без катэгорыі

Уладзімір Пазняк здолеў здзівіць усіх, хто 15 лістапада прыйшоў на вернісаж ягонай выставы ў галерэю “Крыга”. Адкрыцця як такога не было, аўтар прапанаваў прысутным пачаставацца віном, самастойна агледзець карціны і паразважаць над экспазіцыяй пад назвай “Паўсядзённасць Паўсядзённасць”.

У Гродзенскай вобласці канфіскацыя пагражае шасці аўтамабілям

|

З 24 кастрычніка, ад пачатку дзеяння супрацьалкагольных паправак у Крымінальны і Адміністратыўны Кодэксы, на Гарадзеншчыне супрацоўнікам ДАІ трапіліся шасцёра кіроўцаў, аўтамабілям якіх пагражае канфіскацыя, піша gaigrodno.by.

Гарадзенцы намагаюцца атрымаць справаздачу ад дэпутатаў і трапіць на сесію гарсавету

|

Пацікавіцца, як працуюць дэпутаты Гродзенскага гарсавету і ці выконваюць яны свае абяцанні перад выбаршчыкамі, вырашылі некалькі грамадскіх актывістаў.

На Гарадзеншчыне распрадаюць школы, клубы, свінарнікі, сядзібы

|

У бліжэйшы месяц фонд “Гроднааблмаёмасць” выставіць на продаж некалькі дзясяткаў будынкаў. Новых гаспадароў чакаюць школы, клубы, бібліятэкі, пошта, свінарнікі, сядзіба з паркам (на здымку) і турбаза, КПП і бомбасховішча.

Cяргей Курыленка прадставіць гарадзенцам камедыю пра каханне

|

Чарговая прэм’ера адбудзецца на сцэне Гродзенскага драматычнага тэатра 16 лістапада.

У пьесе амерыканскага драматурга Леанарда Герша “Эти свободные бабочки” змяшалася смешнае і сумнае.

У Гродне на тыдні магчымы мокры снег і галалёдзіца

|

Надвор’е на Гарадзеншчыне паступова набліжаецца да кліматычнай нормы сярэдзіны лістапада.

У бліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў, уначы і раніцай туман.

У “АЛМІ” будуць збіраць прадукты для малазабяспечаных гарадзенцаў

|

Акцыю па зборы прадуктаў харчавання напярэдадні Дня інваліда ладзіць Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Гродна.

У Гродне ўзмацняцца дажджы і вецер

|

Бліжэйшыя выходныя будуць пахмурныя.

А ноччу з нядзелі на панядзелак магчымыя замаразкі.

На мяжы з Польшчай і Літвой утварыліся вялізныя чэргі

|

Сотні жыхароў памежжа вырашылі скарыстацца выходным днём 7 лістапада для паездкі ў Польшчу і Літву. У выніку, у памежныя пункты пропуску Гарадзеншчыны сёння скіравалася ў чатыры разы больш аўтамабіляў, чым у мінулыя выходныя.