10 сакавіка Міхасю Ткачову споўнілася б 70 гадоў

|

У гэты дзень “Гарадзенская бібліятэка” заклікала ўскласці кветкі да памятнай шыльды на доме на пр.Будаўнікоў, дзе жыў знакаміты гарадзенец – выдатны гісторык,  археолаг, адзін з стваральнікаў гарадзенскай “Паходні”, “Мартыралогу Беларусі”,  БНФ.

Гарадзенская бібліятэка выдала раней не публікаваныя матэрыялы з архіву Быкава

|

Кніга “Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў” – невядомыя раней творы пісьменніка, нататнікі за 1957 – 1972 гады – матэрыялы гродзенскага перыяду жыцця Быкава, што захоўваюцца ў малодшага сына пісьменніка.

Гарадзенка на 9 месцы ў рэйтынгу найбольш паспяховых бізнес-вумэн Беларусі

|

ТОП-10 лепшых прадстаўніц беларускага бізнеса па выніках мінулага году падрыхтавала выданне «Ежедневник».

Гродзенская ДАІ ўзмоцніць кантроль за дарогамі ў святочна-выходныя дні

|

8,9 і 10 сакавіка магістральныя дарогі рэгіёна будуць патрулявацца ва ўзмоцненым рэжыме.

Дырэктар гродзенскага тэатра лялек пераведзены на пасаду актора

|

Свой апошні дзень на пасадзе дырэктара Аляксандр Ігнаценка адпрацаваў 5 сакавіка і звольніўся па ўласным жаданні.

Помнік Максіму Багдановічу ў парку Жылібера зробяць па праекце мінскіх скульптараў

|

У гродзенскай выставачнай зале падведзены вынікі конкурса на лепшы праект бюста паэта.

Неасцярожныя паводзіны дзяцей на дарозе ў Гродне цудам скончыліся без сур’ёзных наступстваў

|

5 сакавіка ў Гродне здарыліся два дарожных інцыдэнта з удзелам дзяцей.

ГрДзУ праводзіць прафесійна-псіхалагічную суразмову па 3 відах спецыяльнасцяў

|

Рэгістрацыя на суразмову пачалася 5 сакавіка і працягнецца да канца месяца. Сама суразмова пройдзе з 5 па 30 красавіка.

Дзьве групы нелегальных мігрантаў за ноч затрыманыя на беларуска-польскай мяжы

|

У ноч з  4 на 5 сакавіка гродзенскія памежнікі  затрымалі нелегальных мігрантаў з Турцыі, а іх смаргонскія калегі – вьетнамцаў. Дзяржаўны памежны камітэт рыхтуецца да павелічэння колькасці нелегальных мігрантаў, якія праз Беларусь накіроўваюцца ў краіны ЕС.

У CЭЗ «Гроднаінвест» увойдуць рэгіёны

|

Участкі СЭЗ з’явяцца ў Шчучыне, Наваградку, Слоніме і Мастах. За кошт гэтага «Гроднаінвест» пашырыцца прыкладна на 600 га.