Снег паралізуе Кузніцу Беластоцкую

|

Пункт пропуска “Брузгі” на беларуска-польскай мяжы часова закрыты для грузавых аўтамашын. Беларускія памежнікі  патлумачылі, што з такой просьбай да іх звярнуліся польскія калегі.

Да 660-годдзя Вітаўта Вялікага

|

Заўтра ў краязнаўчым аддзеле Гарадзенскай абласной бібліятэкі імя Я.Карскага пройдуць Пятыя Гарадзенскія краязнаўчыя чытанні. Гэтым разам чытанні прымеркаваныя да 660-годдзя князя Гарадзенскага, Трокскага і Вялікага князя Літоўскага Вітаўта.

Міністр адукацыі Ватыкана наведае Гродна

|

Кардынал Зянон Грахалеўскі, які займае пасаду прэфекта Кангрэгацыі каталіцкага выхавання, едзе ў Гродна, каб павіншаваць выкладчыкаў і навучэнцаў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі з дваццацігоддзем гэтай навучальнай установы і ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях з нагоды гадавіны асвячэння гродзенскай катэдры.

У снежні Мірскі замак адкрыецца пасля рэканструкцыі

|

У замку з’явяцца новыя экспазіцыі. Акрамя паўднёва-заходняй вежы і пахавальнай  капліцы князёў Святаполк-Мірскіх, можна будзе наведаць Паўночны корпус, Цэнтральную, Паўночна-усходнюю і Паўночна-заходнюю вежы.

У аварыі з удзелам машыны “хуткай дапамогі” загінулі 3 чалавекі

|

Самая буйная з пачатку года на Гродзеншчыне аварыя здарылася ўчора ў Слонімскім раёне.

На 124-ым кіламетры трасы мяжа Літвы-Ліда-Слонім-Быцень у ДТЗ загінулі тры маладыя мужчыны, якія вярталіся з працы.

Шостая бясплатная экскурсія па Гродне

|

У бліжэйшую суботу аўтары праекта “Савецкі Гродна: у пошуках штодзённасці” запрашаюць усіх, хто цікавіцца архітэктурай і гісторыяй нашага горада на экскурсію пад назвай “Самая звычайная вуліца. Мінулае сучаснага Гродна на прыкладзе вуліцы Горкага”.

Адкрыта дабрачынная тэлефонная лінія для дапамогі гродзенскім сіротам

|

Міжнароднае дабрачыннае аб’яднанне “Здароўе ў XXI стагоддзе” распачало акцыю дапамогі гродзенскаму Дому дзіцяці.

Каталікі ў чаканні Адвэнту

|

Біскуп гродзенскі Аляксандр Кашкевіч звярнуўся да вернікаў-каталікоў  з пастырскім лістом з нагоды пачатку Адвэнту.

У бліжэйшую нядзелю гэты ліст будзе прачытаны ва ўсіх касцёлах Гродзенскай дыяцэзіі.

Міністэрства культуры адказала абаронцам Каложы

|

Каложу будуць аднаўляць паводзе малюнкаў 19 стагоддзя з цэглы Краснасельскага завода, а за вынік рэканструкцыі будзе несці адказнасць замоўца.

Кіроўцу-забойцу знайшлі за суткі

|

Меньш за суткі спатрэбілася супрацоўнікам гродзенскай абласной ДАІ і міліцыі, каб знайсці кіроўцу, вінаватага ў наездзе са смяротным зыходам.