Фокуснікі, жанглёры, эквілібрысты, музыкі і вулічныя акторы ўшануюць памяць Льва Бакста
Фестываль вулічнага мастацтва пад адкрытым небам «GRAND TEATRO», прысвечаны знакамітаму гарадзенцу, вядомаму тэатральнаму мастаку і майстру эпатажу Льву Баксту, адбудзецца ў Гродне ў апошні дзень лета.