Шалфей унесены ў спіс наркотыкаў

|

У беларускі спіс наркотыкаў дадаліся тры расліны – “Ліст шалфея прадказальнікаў” (Silvia divinorum), “Насенне ружы гавайскай” (Argyrea nervosa), “Кветкі і лісце блакітнага лотаса” (Nymphea cacrulea).

Андрэй Лянкевіч узнагароджаны персанальнай выставай у FOTO KVARTALS gallery

|

Фатограф, які паходзіць з Гродна, адзначаны спецыяльным прызам на штогадовым міжнародным фотафестывалі ў Каўнасе (Літва) Kaunas Photo STAR.

Верасень 1939 года ў Гродна: два погляды на адну падзею

|

У нядзелю, 19 верасня гродзенскія гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Андрэй Чарнякевіч правядуць для ўсіх ахвотных бясплатную экскурсію, прысвечаную падзеям пачатку Другой Сусветнай вайны.

Шыла супраць незаконных парковак

|

Жыхар Фолюша, абураны нахабнасцю аўтааматараў, якія пакінулі свае машыны на ноч на спартыўнай пляцоўцы, вырашыў самастойна аднавіць справядлівасць.

У Лідзе знішчаная магіла расстралянага ў 1863 годзе святара

|

Магілу ксяндза Адама Фалькоўскага ў Лідскім парку культуры і адпачынку знішчылі падчас падрыхтоўкі да рэспубліканскіх “Дажынак”.

Паверх пахавання святара, расстралянага за абвяшчэнне маніфеста Кастуся Каліноўскага, паклалі плітку.

На беларускай мове ў Гродна будзе вучыцца толькі адна першакласніца

|

Света Астроўская, чые бацькі зладзілі пікет, патрабуючы для сваёй дачкі магчымасці вучыцца на беларускай мове, з кастрычніка пяройдзе на змешаную форму навучання.

“Нёман” – “Партызан”: 2-0

|

Учора гродзенскія футбалісты ў межах Чэмпіяната Беларусі на сваім полі перамаглі мінскі “Партызан”.

Гэта трэцяя перамога гульцоў “Нёмана” за сезон і першая – на сваім полі.

Польскія студэнты “Залатога Веку” ў Гродна

|

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” прымае прадстаўнікоў Універсітэта Трэцяга Веку з Уроцлава.

Недысцыплінаваных кіроўцаў вызначыць фотакамера

|

У хуткім часе на дарогах з’явяцца фотакамеры, якія будуць фіксаваць перавышэнне кіроўцамі хуткасці. Там, дзе відэакамер будзе не хапаць, на дарогах усталююць муляжы.

Падрыхтоўка да “Дажынак” каштавала бюджэту 265 мільярдаў рублёў

|

Пра гэта намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама паведаміў прэм’ер-міністру Сяргею Сідорскаму, які сёння ў Лідзе правярае ступень падрыхтоўкі да рэспубліканскага фестываля-кірмаша “Дажынкі-2010”.