Аляксандр Саенка адкрые фота-выставу ў музеі гісторыі рэлігіі

|

Работы пераможцаў першага адкрытага незалежнага беларускага конкурса “Прэс-фота Беларусі-2010” будуць экспанавацца ў Гарадзенскім музеі гісторыі рэлігіі з 29 чэрвеня.

Судовыя выканаўцы сфатаграфавалі маёмасць “Палонікі”

|

Судовыя выканаўцы з’явіліся ў офісе ТАА “Палоніка”, якое ўзначальвае былая кіраўнічка непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі Анжаліка Борыс, сёння ў 10.50.

Наймацнейшыя беларускія легкаатлеты збяруцца ў Гародні

|

26-27 ліпеня ў Гародні пройдзе адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы. Спаборніцтвы стануць асноўным этапам адбору спартсменаў на чэмпіянат Еўропы, які адбудзецца ў Барселоне з 27 ліпеня па 1 жніўня.

Талака ў радавым фальварку Ларысы Геніюш

|

Гарадзенскі Рух За Свабоду запрашае ахвотных далучыцца да добраўпарадкавання тэрыторыі фальварка Жлобаўцы, дзе ў 1910 годзе нарадзілася паэтка Ларыса Геніюш. Праца распачнецца ад 10-ай гадзіны ў суботу 26 чэрвеня.

Хто забруджвае Вілію?

|

На вялікую трубу, з якой прамысловыя сцёкі жоўтага колеру і з моцным хімічным пахам ліліся проста ў Вілію, звярнулі ўвагу ўдзельнікі воднай экспедыцыі “Шляхам графа Тышкевіча”, якая днямі праходзіла непадалёк ад Смаргоні.

Замест кватэр “Кансент” пабудаваў піраміду

|

Дырэктар прадпрыемства Андрэй Лушч арыштаваны, яго маёмасць апісаная, будаўніцтва спыненае, а што рабіць з падманутымі людзьмі невядома.

Гродзенскія ўлады сабралі ахвяр “Кансента” ў актавай зале гарвыканкама.

Музей у Новым замку запрашае валанцёраў на раскопкі

|

28 чэрвеня пачынаюцца раскопкі на тэрыторыі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Раскоп плошчай каля 24 квадратных метраў будзе закладзены на газоне перад уваходам у будынак.

Авіяцыйныя гарматы ў лесе

|

Восем авіяцыйных артылерыйскіх гармат ГШ-23 знайшлі супрацоўнікі ўпраўлення вайсковай контрразведкі КДБ у лесе пад Лідай.

Узбраенне такога тыпу да гэтай пары прымяняецца на самалётах МІГ-23 і СУ-25.

Зорра супраць кантрабандыстаў

|

Некалькі партый кантрабанды затрымалі гродзенскія памежнікі ў апошнія дні. Толькі ў пункце пропуска “Бераставіца” з дапамогай службовага сабакі Зорра мытнікі спынілі тры аўто з нелегальным таварам.

Ці будуць вытворцы алкаголя працаваць са стратамі?

|

З 1 ліпеня акцызы на алкагольную прадукцыю могуць узрасці ў сярэднім на 10%. Акцызны падатак і НДВ такім чынам складуць 78-82% у кошце гарэлкі, 45-48% – у кошце віна. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, якая зараз роўная 1,6%, знізіцца на 3%. Адпаведны ўказ прэзідэнта ўжо падрыхтаваны.