У Гродне пройдзе Фэст экскурсаводаў

|

16-17 красавіка ў Гродне пройдзе Фэст экскурсаводаў прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і памятных мясцін.

У гэтыя дні ўсе аматары гісторыі змогуць бясплатна наведаць разнастайныя экскурсіі па Гродне, а самыя смелыя і дасведчаныя – нават правесці.

Школьнікі будуць ездзіць за кошт аўтапарка

|

Пачала дзейнічаць Пастанова Савета міністраў, паводле якой школьнікі атрымалі права на бясплатны праезд у гарадскім транспарце. Але толькі з дому да месца навучання і назад.

Сёння – Міжнародны дзень роднай мовы

|

Як сведчыць апошні перапіс, пераважную большасць насельнікаў Гродзенскай вобласці складаюць беларусы (67%), значную колькасць (22%) – палякі, 8% – рускія.

Пры гэтым моўная карціна рэгіёна выглядае крыху інакш: 56% (606 тысяч) жыхароў карыстаюцца ў побыце рускай мовай, беларускай – 35% (376 тысяч), далей  ідуць польская і ўкраінская мовы.

Лабавое сутыкненне ў Смаргонскім раёне забрала два жыцці

|

Трагедыя здарылася ў суботу. 27-гадовы кіроўца “Рэно” ехаў у кірунку мяжы з Літвой.

Сведкі паставілі кропку ў справе зніклых у Румлёва хлопца і дзяўчыны

|

Міліцыя адшукала важных сведкаў, падлеткаў, якія, хутчэй за ўсё, апошнімі бачылі зніклых Ганну Цвятніцкую і Дзяніса Сотнікава.

Падцвердзілася асноўная версія – дзяўчына і хлопец патанулі.

Гродзенскія арнітолагі збяруцца на штогадовую канферэнцыю

|

Гродзенскае абласное аддзяленне грамадcкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ладзіць адкрытую канферэнцыю “Мы і птушкі”, прысвечаную 225-годдзю заснавальніка беларускай арніталогіі Канстанціна Тызенгаўза.

Гродзенскі аблвыканкам шукае інвестараў для будаўніцтва цукраварні

|

Кіраўніцтва “Гроднахарчпраму” выступіла з ініцыятывай пабудаваць прадпрыемства  ў вёсцы Новаельня Дзятлаўскага раёна, хаця аналагічны завод ужо існуе ў Скідзелі.

З Гродна пойдзе цягнік на Сімферопаль

|

Новы цягнік па маршруце Гродна — Кіеў — Сімферопаль з’явіцца ў летнім раскладзе пасажырскіх цягнікоў. Калі ўсё пойдзе па плане, рэйсы на мора пачнуцца 31 мая.

Жонку Алеся Кіркевіча затрымалі з улёткамі “Свабоду Кіркевічу!”

|

Сёння каля 3 гадзін ночы ў Гродне затрымалі Надзею Крапівіну і Вераніку Лемяноўскую.

Дзяўчын спынілі  на вуліцы, падчас асабістага дагляду ў іх заплечніках знайшлі налепкі, улёткі  “Свабоду Кіркевічу!”,  “Свабоду Дашкевічу!”  і клей.

У Ашмянах адбылася прэмьера фільма пра цыганоў

|

Дакументальны фільм “Цыганы”, створаны на мінскай відэастудыі “Брэнтстар” рэжысёрам Міхаілам Мілашэўскім, здымаўся ў Гродне, Ашмянах, Валожыне і Мінску.