Летні час назаўсёды

|

Упершыню за 30 гадоў беларусы ў апошнюю нядзелю кастрычніка прачнуліся па летнім часе. Перавод часу на гадзіну назад аўтаматычна адбыўся толькі на кампутарах, смартфонах і некаторых мабільніках. Цяпер “правільны” час на кампутарах давядзецца ўсталёўваць самастойна.

ARCHE у Гродне: найлепшае і найноўшае

|

Найцікавейшыя выданні, прысвечаныя гісторыі і культуры Беларусі, прадставіў рэдактар часопіса ARCHE і выдавец Валер Булгакаў

Тры дзесяткі гарадзенцаў сабраліся 28 кастрычніка на прэзентацыю нядаўна апублікаванага «Расійска-беларускага слоўніка» Некрашэвіча і Байкова і кнігі «Хрышчэньне нацыі. Масавыя акцыі 1988-2009».

Гродзенцам прапануюць атрымліваць польскія візы ў Брэсце і Мінску

|

Пра гэта на сустрэчы з сябрамі непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі паведаміў адказны за візавыя пытанні консул Пётр Ляўчук.

Вясной пачнецца будаўніцтва катлавана для першага энергаблока Астравецкай АЭС

|

Глыбіня катлавана складзе 13 метраў. Пляцоўка пад будаўніцтва ўжо падрыхтавана.

Чатырохпавярховы корпус “Радыёхвалі” прададзены за 14157 мільёнаў рублёў

|

Новы гаспадар, адзін з рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”, плануе размясціць тут вытворчасць вырабаў з натуральнай скуры.

У Гродне адраджаецца батанічны сад

|

Батанічны сад будзе адноўлены на месцы, дзе больш за 200 гадоў таму яго заснаваў прафесар Жан Эмануэль Жылібер. Закладка сада прызначана на 28 кастрычніка. Ідэя заняцца адраджэннем батанічнага сада ў Гродна ўзнікла ў гродзенкі Наталлі Канюк некалькі гадоў таму. Яна не толькі шукала расліны для сада, але і збірала подпісы, звярталася да гарадскіх уладаў.

ДАІ прапануе канфіскоўваць аўтамабілі ў пьяных кіроўцаў

|

Іншыя метады прадухілення пьянства за рулём не спрацоўваюць.

Сёлета супрацоўнікі ДАІ затрымалі больш за 35 тысяч пьяных беларускіх кіроўцаў.

У Гродне адбудзецца дыскусія пра беларускую сістэму адукацыі

|

Спецыфіка развіцця адукацыі па-беларуску па-ранейшаму палягае на тым, што з года ў год задаюцца ўсё тыя ж “старыя пытанні пра галоўнае”, лічаць арганізатары прэзентацыі з “Ліберальнага клубу”.

“Малады Фронт” заступіўся за Таццяну Касатую

|

Актывісты папярэдзілі людзей, якія мелі дачыненне да адлічэння аспіранткі, пра магчымыя прававыя наступствы гэтага ўчынку.

Гродзенец будзе сведкай у судзе па справе праваабаронцы Алеся Бяляцкага

|

Афіцыйную позву з’явіцца ў суд Першамайскага раёна Мінска атрымаў праваабаронца з Гродна Віктар Сазонаў.