Гродзенскія прадпрыемствы павялічылі экспарт на 44,5%

|

Паводле сайта Гродзенскага гарвыканкама, экспарт тавараў арганізацый Гродна за першае паўгоддзе 2011 года склаў 498,5 мільёнаў долараў ЗША і павялічыўся ў параўнанні з мінулагоднімі паказчыкамі на 44,5%.

Доўгажыхароў на Гродзеншчыне паменела

|

Калі год таму 153 жыхары рэгіёна перакрочылі 100-гадовы рубеж, на сёння ў вобласці засталося 127 чалавек, старэйшых за 100 гадоў.  Тым не менш Гродзеншчына застаецца геранталагічным лідэрам Беларусі.

ААТ “Гродна Азот” і “Гродна Хімвалакно” трапілі пад санкцыі

|

Улады ЗША забаранілі сваім грамадзянам і юрыдычным асобам падтрымліваць бізнес-кантакты з чатырма беларускімі прадпрыемствамі, а амерыканскія банкі мусяць замарозіць усе іх актывы.

У спісе, акрамя гродзенскіх гігантаў, – «Нафтан» і «Белшына».

У Гродне з-за кароткага замыкання згарэла машына

|

Кароткае замыканне стала прычынай узгарання аўтамабіля Saab на чыгуначнам пераездзе на Азёрскай шашы ўчора ў Гродне.

“Крэўскі кірмаш” запрашае

|

13 жніўня аматараў традыцыйнай беларускай культуры запрашае рэгіянальны фэст у Крэве.

Яго ладзіць мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак” у супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі.

Медуніверсітэт – найдаражэйшая ў Гродне ВНУ

|

Гродзенскія ВНУ вызначыліся з коштамі платнага навучання.  Найбольш давядзецца заплаціць студэнтам лячэбнага факультэта медыцынскага ўніверсітэта – 6 мільёнаў 500 тысяч рублёў за год.

Продаж алкаголю абмежаваны ў васьмі раёнах Гродзенскай вобласці

|

Эксперымент распачалі ў Ашмянах, дзе яшчэ з  канца красавіка часова забаранілі рэалізацыю пладова-ягадных він. З пачаткам жніва ў мэтах барацьбы з пьянствам і прафілактыкі правапарушэнняў продаж алкаголю абмежавалі яшчэ ў сямі раёнах.

15 ліпеня ў Гродзенскай вобласці разгорнецца дадатковы школьны гандаль

|

З гэтага дня ў горадзе і раёнах адкрыюцца 25 сталых школьных кірмашоў. Яшчэ 50 будуць працаваць па выходных.

Сямігадовая рэканструкцыя гродзенскага заапарку скончыцца ў кастрычніку

|

Пра гэта “Твайму стылю” паведамілі ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама.

Гродзенцы чакалі адкрыцця абноўленага заапарку ўжо ў ліпені, але на сёння будаўнікі скончылі толькі 70% прац.

У Гродне рабаўнікі напалі на таксіста

|

22-гадовы беспрацоўны і 16-гадовы навучэнец ПТВ да нападу на таксіста рыхтаваліся даўно, вырашыўшы такім чынам паправіць сваё матэрыяльнае становішча.

У ноч з пятніцы на суботу злачынцы выпілі піва, направілі кухонны нож і накіраваліся да стаянкі таксі каля чыгуначнага вакзала.