Беларускія баскетбалісткі ставяць рэкорды пад кіраўніцтвам гарадзенскага трэнера

|

Пакуль нацыянальная зборная Беларусі па баскетболе змагаецца на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра, на чэмпіянаце Еўропы ў італьянскай Удыне юніёрская зборная пад кіраўніцтвам гарадзенскага трэнера Аляксандра Шымкавяка ставіць рэкорды і выходзіць у чвэрцьфінал кантынентальнага першынства ў наймацнейшым дывізіёне. Акрамя гэтага, нашы дзяўчаты здолелі заявіць пра сябе і на мясцовым баксёрскiм рынгу.

“Лістапад” удачы для Івана Ціхана: гарадзенцы даслалі алімпійцу больш за 1600 лістоў з пажаданнямі перамогі

|

Падчас Алімпіяды ў Рыа дэ Жанэйра гарадзенскі філіял РУП “Белпочта” праводзіць акцыю “Ліст удачы” для Івана Ціхана. У час гульняў, ад 5 да 21 жніўня, кожны ахвотны можа напісаць ліст з добрымі пажаданнямі і словамі падтрымкі да спартсмена, а почта перадасць іх алімпійцу.

Хакейны “Нёман” завяршыў першую стадыю Кубка Салея перамогай над “Брэстам”

У Гродне апошні матч групавога этапу Кубка Салея скончыўся перамогай падапечных Секргея Пушкова. Чырвона-чорныя, гуляючы ў не вельмі якасны хакей, абыгралі ХК “Брэст” з лікам 5:3.

Нічыя з “Крумкачамі”: “Нёман” пачынае выбірацца з дна турнірнай табліцы

Прадэманстраваўшы добрую гульню ў матчы з “Крумкачамi”, каманда Ігара Кавалевіча не здолела ўзяць важныя тры ачкі. Гульня, якая праходзіла ў Гродне, скончылася пры ліку 2:2. Заробленае ачко дазволіла гарадзенцам дагнаць “Нафтан” у турнірнай табліцы.

Гарадзенцы ў Рыа. За каго заўзець на Алімпіядзе-2016

|

З Гарадзеншчыны на сёлетнія Алімпійскія гульні ў Бразілію выправілася больш за 20 чалавек. Мы даведаліся, калі і за каго трэба заўзець гарадзенцам.

У адказ на Алімпіяду ў Рыа ў Гродне адкрылі свае спаборніцтвы з агнём і спартоўцамі

Пакуль у Бразіліі рыхтуюцца да адкрыцця летнiх Алімпійскіх гульняў, у Гродне на стадыёне “Нёман” адкрылі сваю спартакіяду “Алiмпiёнiк-2016”. Больш за 200 спартсменаў з Гарадзенскай вобласці на працягу двух дзён будуць змагацца за званне мацнейшых.

Хакейны “Нёман” пацярпеў першае паражэнне ў новым сезоне

Гарадзенскі “Нёман” пацярпеў першае паражэнне ў сезоне. Здарылася гэта ў серыі булітаў. У трэцім матчы Кубка Салея, які праходзіў у Мінску, падапечныя Сяргея Пушкова прайгралі “Юнацтву”.

Перастаноўкі ў “Нёмане”: Вяргейчык сышоў, на прагляд прыехаў серб Кавачавiч

Галоўны трэнер “Немана” працягвае працаваць над стварэннем баяздольнай каманды. На гэты раз Ігар Кавалевіч развітаўся з маладым нападнікам Кірылам Вяргейчыкам і запрасіў іншага нападніка – серба Нікола Кавачавiча.

“Граніт” можа заплаціць “Нёману” 10 тысяч долараў за парушаную дамову арэнды Васiлючака

Старшыня “Нёмана” Іван Варсовiч не дазваляў арандаванаму “Гранітам” галкіперу Уладзіславу Васiлючаку гуляць у матчы супраць гарадзенскай каманды ў 15 туры чэмпіянату Беларусі. Цяпер мікашэвіцкай камандзе можа пагражаць штраф у 10 тысяч долараў.

“Нёман” паказаў цікавую гульню і абыграў “Дынама-Маладзечна”

Гарадзенскі “Нёман” атрымаў другую перамогу запар у Кубку Салея. На гэты раз падапечныя Сяргея Пушкова ў Гродне абгулялі “Дынама-Маладзечна”.