“Шукаю гаспадара”. Коцікі і сабачкі ў добрыя рукі ў Гродне

|

Мілыя жывёлінкі, якімі апякуецца гарадзенская арганізацыя “Преданное сердце”, шукаюць новых і верных сяброў сярод чытачоў “Твайго стылю”. Працягваем публікаваць аб’явы, дзякуючы якім, спадзяемся, яны знойдуць новы ўтульны дом.

Ад паганства да хрысціянства. Зміцер Скварчэўскі расказаў у Гродне пра старажытныя сімвалы

Тэму старажытных веравызнанняў і іх сімвалаў-абярэгаў падняў мінскі даследчык беларускай міфалогіі і паганства Зміцер Скварчэўскі. Сустрэча адбылася 12 верасня ў “Краме Ц”.

Прабег цвярозасці ў Гродне: Ці складзе хто-небудзь канкурэнцыю хлопцам з міліцыі?

|

У Дзень горада, 19 верасня, у Гродне пройдзе чарговы “Прабег цвярозасці”.

У Гродне на тры дні адключаюць гарачую ваду

|

Іспыты на разліковую тэмпературу 15-17 верасня будуць праводзіць Гродзенскія целавыя сеткі. У гэтыя тры дні гарачай вады не будзе ў большой частцы горада, падключаннай да ЦЭЦ-2. Праверка дазволіць выявіць дэфекты трубаправодаў.

Лятаючыя жанчыны цяпер ёсць і ў Гродне

|

Жанчыны вісяць пад столлю на адмысловых гамаках-арэлях і дзякуючы гэтаму перамагаюць стрэсы і паляпшаюць здароўе. Флай-ёга (fly-ёга ці “лятаючая” ёга) з’явілася ў Гродне ў пачатку 2015 года ў жаночым спартыўна-аздараўленчым клубе “Мята”.

Гродна ў Instagram: 6-13 верасня

|

На мінулым тыдні гарадзенцы публікавалі ў Instagram пачатак восені, начны горад і вясёлку. Хочаце, каб вашае фота патрапіла ў падборку “Твайго стылю”? Дадавайце хэштэг #hrodnats !

Увага, змянілася месца правядзення першых заняткаў “Мова Нанова Гародня”!

Адкрыццё восеньскага сезона курсаў “Мова Нанова Гародня” перанеслася ў іншае месца – на вул. Будзёнага, 48а, офіс 63. Заняткі пачнуцца сёння ў 18.00 для дзетак і ў 19.00 – для дарослых.

На трасе Мінск-Гродна аўто сутыкнулася з аўтацягніком. Ёсць загінуўшы

|

Аварыя адбылася раніцай 13 верасня на 184-м кіламетры трасы Мінск – Гродна, паведамляе ДАІ Гродна.

Яблыкі з мёдам і гранат: як гарадзенскія габрэі святкуюць Новы Год

|

“Нягледзячы на фінансавыя цяжкасці, мы працягваем спансіраваць рэканструкцыю сінагогі”, – сказаў на святкаванні габрэйскага Новага году заснавальнік групы кампаній “ЗОВ”, гарадзенскі бізнесмен Уладзімір Зухавіцкі.

Фотафакт: Раніца ў Навагрудку быццам у Silent Hill

Такім гэты горад многія з вас не бачылі. Гэта незабыўнае відовішча: места за лічаныя хвіліны завалаквае густы і вільготны туман. У гэты момант успамінаюцца кадры з камп’ютарнай гульні і фільма жахаў “Сайлент Хіл”. Глядзіце фотагісторыю “Салідарнасці”.