Аляксандр Рыбак і Milki выступяць у Гродне ў вопратцы з нацыянальным арнаментам

|

Пераможца Еўрабачання-2009 зноў прыедзе ў Гродна. Гэтым разам ён дасць канцэрт з гуртом Milki, які стварыў адмыслова пад гэтым самы конкурс. Гурт не прайшоў нацыянальны адбор, але Рыбак і надалей займаецца яго прасоўваннем. У складзе гурта ёсць і гарадзенка – Вікторыя Назарко. 

 

Канцэрт адбудзецца 12 лістапада у 19.00 у канцэртнай залі ГрДУ ім. Янкі Купалы.

 

Аўтары знакамітых “Паўстанцаў” распрацавалі новую настолку “Мова”

|

Новая арыгінальная гульня ад гарадзенскай каманды дапаможа вывучаць беларускую мову і добра праводзіць час. Падтрымаць выданне гульні, якая не мае адпаведнікаў, можа кожны з дапамогай краўдфандынгу.

Польскі візавы цэнтр з’явіцца ў Гродне ў сакавіку 2016 года

|

Візавыя цэнтры Польшчы адкрыюцца ў Гродне, Лідзе і яшчэ шасці гарадах Беларусі ў сакавіку 2016 года. Пасярэдніцкія паслугі будуць каштаваць не больш за 15 еўра за адзін камплект дакументаў, піша TUT.BY.

Былая Медыцынская акадэмія чакае інвестара або актыўных гараджан. Фотарэпартаж з закінутага палаца ў самым цэнтры Гродна

Больш за год стаіць пусты палац XVIII стагоддзя ў самым цэнтры Гродна. Доўгі час тут знаходзілася вайсковая камендатура, зараз жа яго рыхтуюць да продажу з аўкцыёну.

Пачалося паляванне на гарадзенскiх гульцоў. Ці зможа зарабіць “Нёман”?

|

Не паспеў скончыцца футбольны сезон у Беларусі, як на гульцоў гарадзенскага “Нёмана” з’яўляецца попыт. Першыя чуткі, якім знайшлося месца на спартыўных сайтах, звязаныя з маладымі футбалістамі, якіх на працягу двух гадоў рэгулярна выклікалі ў маладзёжную зборную. Гэта Павел Савіцкі і Уладзіслаў Васiлючак. Калі паўабаронца ўдала правёў рэшту сезону, то малады галкіпер палову чэмпіянату прасядзеў на лаўцы запасных.

Бізнесовец з Іарданіі купіў сядзібу у Іўеўскім раёне – копію каралеўскага палаца ў Варшаве

Занядбаны маёнтак у Жамыслаўлі прадалі ў час аўкцыёну ў Гродне 9 лістапада. Іарданец Насір заплаціў за яго 1,6 млрд рублёў. Папярэднія чатыры аўкцыёны заканчваліся беспаспяхова.

Гісторык Алесь Радзюк раскажа ў Крызе пра крымінальнае мінулае Гродна

|

На сустрэчы можна будзе пачуць пра першых гарадзенскіх крымінальных аўтарытэтаў і самае гучнае забойства ў горадзе ХІХ ст., даведацца, якія раёны былі самымі небяспечнымі, што і як кралі ў горадзе і чаму Нёман не мог замерзнуць зімой.

На чыгуначным вакзале ў Гродне з’явілася адмысловае месца для палення. Парушальнікаў чакаюць штрафы

|

У Беларусі забаронена паліць цыгарэты на вакзалах. Выключэнне – адмыслова прыстасаваныя для гэтага месцы. У межах эксперыменту яны былі абсталяваныя на 19 вакзалах, у тым ліку ў Гродне і Лідзе, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Апытанне ў Дзень моладзі: чаго не хапае маладым гарадзенцам?

|

Працоўныя месцы, арт-пляцоўкі, флэшмобы – гарадзенскія юнакі і дзяўчаты, сустрэтыя выпадкова на вуліцы, расказалі карэспандэнту “Твайго стылю”, чаго ім не хапае ў родным горадзе.

Звольненыя ў Беларусі гісторыкі пачынаюць працу ў Варшаўскім універсітэце

“Шкада, што ўлады аслабляюць беларускія ВНУ”, — заявіў Свабодзе звольнены з Гарадзенскага ўніверсітэта гісторык Вячаслаў Швед, які атрымаў “навуковы прытулак” у Варшаве.