“Калі Лукашэнка запросіць у каманду, то будзем думаць”. Пра што пыталіся ў Таццяны Караткевіч у Скідзелі
У межах перадвыбарчай паездкі па рэгіёнах Таццяна Караткевіч запланавала наведаць восем гарадоў Гарадзеншчыны. У Скідзель кандыдатка ў прэзідэнты наведалася 29 верасня. Сустрэча з выбаршчыкамі ля Дома культуры пры цукровым заводзе працягвалася больш за гадзіну, на яе прыйшлі каля 30 чалавек.