Гродна ў Instagram: канец лістапада ў квадратных фотаздымках

|

У апошнюю ў гэтым годзе восеньскую падборку патрапілі амаль чатыры дзясяткі фота з кавай, коцікамі, дрэвамі і гарадскімі вуліцамі. Хочаце, каб і вашыя фота патрапілі ў рубрыку? Пазначай іх хэштэгам #hrodnats!

Гарадзенскі гурт “3D” замахнуўся на Еўрабачанне

|

З песняй “Маё сэрца” дзяўчыны плануюць прабіцца ў фінальную стадыю нацыянальнага адборачнага тура і там атрымаць пуцёўку на “Еўрабачанне-2016” у Швецыі. 26 лістапада яны прэзентавалі песню ў Мінску.

Самыя дарагія ўчасткі пад прыватныя дамы прадалі з аўкцыёну ў Пагаранах-Кашэўніках

|

На чарговым аўкцыёне, які праходзіў у гарвыканкаме 27 лістапада, самы дарагі зямельны ўчастак у Гродне сышоў з малатка за 366 млн рублёў.

Ізраіль стаў бязвізавым. Як і за колькі можна дабрацца да Святой зямлі?

Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Ізраілем уступіў у сілу 26 лістапада. Турысты могуць знаходзіцца на тэрыторыi абедзьвух краiн без вiз да 90 дзён цягам паўгоду ад першага ўезду. Каб заставацца даўжэй або працаваць віза ўсё ж спатрэбіцца.

Найменш – дворнік і педагог, найбольш – кіраўнік банка. Колькі каму гатовыя плаціць у Гродне

На біржы працы ў Гродне ёсць дзясяткі вакансій з трагічна-смяшлівай зарплатай у “два двесце” і ўсяго некалькі прапановаў больш за шэсць мільёнаў. “Твой стыль” пагартаў базу вакансій і даведаўся, дзе ў лістападзе згодныя былі плаціць найменш і найбольш.

Прэм’ера ў тэатры, лютня ў кірсе, Парыжская школа ў замку: куды схадзіць у Гродне ў выходныя 28-29 лістапада

|

Ушанаваць памяць Караткевіча, паслухаць музыку ад рэнесансу да Лепса і пазнаёміцца з этнаастраноміяй – “Твой стыль” падказвае, чым заняцца і куды выбрацца на выходных.

Зімовы ўікэнд у Гродне: мокры снег, галалёд, ноччу да -8ºС

|

У гэтыя выходныя тэмпература будзе трымацца ў ваколіцах 0ºС, чакаецца дождж і мокры снег, паведамілі ў Гроднааблгідрамеце.

Польскі ўрад хоча даць больш правоў уладальнікам Карты паляка

Камісія Сейма па кантактах з палякамі за мяжой разглядае магчымасць даваць грамадзянства ўладальнікам Карт паляка пасля года пражывання ў Польшчы, паведамляе Радыё Польшча.

У Кузніцы пачнецца рамонт дарожнага пакрыцця: рух праз мяжу ўскладніцца на шэсць дзён

|

У пункце пропуска ў Кузніцы ў пачатку снежня запланаваны дарожныя работы ў абодвух накірунках – на ўездзе і выездзе з Польшчы. Гэта абмяжуе рух аўтамабіляў, паведамілі “Твайму стылю” ў Мытнай палаце ў Беластоку.

Гарадзенскую “чорную пятніцу” падтрымалі індывідуальныя прадпрымальнікі

|

У ноч з 26 на 27 лістапада на гарадзенскім рынку “Карона” прайшоў нетыповы распродаж. Акрамя фірмовых крамаў “ноч зніжак” падтрымалі і індывідуальныя прадпрымальнікі.