Гродна ў Instagram: 5-11 кастрычніка 2015

|

На гэтым тыдні ў нас ужо цалкам восеньская падборка з неверагоднай прыгажосці небам, трыма коцікамі, адным сабачкам і зусім без выбараў. Хочаце патрапіць у рубрыку? Пазначайце вашыя здымкі хэштэгам #hrodnats! У нас ужо ёсць сталыя аўтары!

Надвор’е ў Гродне: 12 – 18 кастрычніка

|

На гэтым тыдні тэмпература паветра днём не падымецца вышэй за +9°, па начах магчымы невялікія замаразкі.

Што ў кампот, а што ў кампост? Да адказу дакапаліся на занятках дзіцячай экастудыі

Чаму трава не расце на асфальце? Хто жуе ежу для чарвякоў? Чым кампот розніцца ад кампоста і чаму не трэба прыбіраць апалую лістоту? Карэспандэнтка “Твайго стылю” высвятляла гэта разам маленькімі эколагамі 10 кастрычніка на занятках дзіцячай экалагічнай студыі.

Праваслаўныя манахіні ў Гродне галасавалі з пашпартамі СССР

|

Настаяцельніца праваслаўнага манастыра матушка Гаўрыіла прызналася, што ўсе манахіні адзінагалосна прагаласавалі за аднаго кандыдата.

Фотападборка: звычайны выбарчы ўчастак з кабінкамі “эканом-класа”

|

Фотакарэспандэнт “Твайго стылю” зазірнуў у адну са школаў у спальным раёне горада і пабачыў, як выглядае тыповы ўчастак і тыповы буфет. А яшчэ знайшоў там кабінкі для галасавання цікавай “эканомнай” канструкцыі.

Фотафакт: Гарадзенскія камунальнікі аб’явілі вайну аўтамабілістам

|

У Гродне на вуліцы Ажэшкі супрацоўнікі Спецаўтагаспадаркі заблакавалі аўтамабілі, якія перашкаджаюць ім працаваць.

“Выбираю, чтобы лучше жить!” У Сапоцкіне ў дзень выбараў ціха, затое прывезлі пончыкі

|

У дзень прэзідэнцкіх выбараў карэспандэнтка “Твайго стылю” выправілася ў Сапоцкін каб даведацца, як галасуе правінцыя.

Паказ мод і камуфляж на продаж: забавы на выбарчым участку ў гарадзенскім каледжы

|

Ад 11.00 у выбарчы дзень у будынку каледжа тэхнікі, тэхналогіі і дызайну па вуліцы Горкага пачаўся паказ модаў ад навучэнцаў установы.

Ярмошына паведаміла журналістам пра правакацыі з “пераносам” участкаў у Гродне

|

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына паведаміла журналістам, што маецца інфармацыя аб тым, што ў Гродне невядомыя размясцілі аб’явы аб фальшывым пераносе ўчасткаў для галасавання ў іншае месца.

Выбары ў Гродне: анлайн у Twiter i Instagram

|

У дзень выбараў збіраем у адным месцы фота і твіты гарадзенцаў, а таксама жыхароў вобласці, прысвечаныя гэтай падзеі.