Гарсвет рыхтуе на Савецкай новую ілюмінацыю. Яе аўтара ўжо звольнілі з працы
Новую святочную падсветку ў выглядзе дзевяці арак ужо пачалі ўсталёўваць уздоўж вуліцы Савецкай у Гродне. Яны заззяюць ужо 18 снежня. Праўда, напярэдадні святаў дызайнера, які працаваў у Гарсвеце дзевяць гадоў і прапанаваў такі варыянт упрыгожання, звольнілі за тое, што ён загадзя падзяліўся з гарадзенцамі навагоднім сюрпрызам.