Фінскі гурт выступіў у гродзенскай кірсе. Амбасадар Фінляндыі: “Мне вельмі ўтульна ў Гродне”
Канцэрт фінскага гурта “Trio Voce” прайшоў 3 кастрычніка ў лютэранскай кірсе ў Гродне. Канцэрт фіны давалі ў гонар 150-годдзя свайго земляка –знакамітага Яна Сібеліуса.