Актывістаў аштрафавалі за ўшанаванне памяці паўстанцам 1863 года
У Свіслачы адзін за адным прайшлі разгляды дзвюх адміністрацыйных справаў супраць Віктара Сазонава і Эдварда Дмухоўскага, паведамляе Радыё Рацыя. Суддзя Жана Салагубік прысудзіла ім па 10 базавых велічынь адміністрацыйнага штрафу паводле часткі 1, артыкула 23.34 адміністрацыйнага кодэксу: арганізайцыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.