Што зрабіць са старым ясенем у парку Жылібера? Конкурс працягнуты да 25 верасня

|

Рэдакцыя “Твайго стылю” дзякуе ўсім, хто ў час даслаў вельмі цікавыя прапановы па выкарыстанні ў гарадской прасторы рэштак старога магутнага дрэва ў парку Жылібера. Мы вырашылі працягнуць прыём прапаноў яшчэ на некалькі дзён, каб паўдзельнічаць маглі тыя, хто з розных прычын яшчэ не паспеў дапрацаваць сваёй ідэі.

Гарадзенцы пра бежанцаў з Блізкага Усходу: навошта нам мусульмане, і так працы мала

|

Упершыню з часоў Другой сусветнай вайны чалавецтва сутыкнулася з такой вялізнай колькасцю мігрантаў, якія з тых ці іншых прычын пакідаюць свае дамы і шукаюць лепшай долі ў Еўропе. “Твой стыль” даведаўся, ці маглі б гарадзенцы прыняць бежанцаў.

Прэм’еры, фестывалі і касцюмаваныя экскурсіі: якія атракцыі ў новым сезоне рыхтуе Тэатр лялек

|

Для тэатралаў восень гэта свята, параўнальнае з Новым годам. Менавіта тады пачынаецца сезон, да якога рыхтуецца і  трупа, і гледачы. Сёлета ў гарадзенскіх лялечнікаў юбілей – гэты сезон ужо 35-ы. Якіх цікавостак і значных падзей варта чакаюць у ім, “Твайму стылю” расказаў галоўны рэжысёр Алег Жугжда.

“Стылёвы бег” у Гродне: у Каложскім парку можна было пабегаць з Іванам Ціханам

|

Масавая трэніроўка для аматараў аздараўленчага бегу прайшла 4 верасня ў Каложскім парку.

Следчы камітэт спыніў справу 16-гадовага веласіпедыста, які збіў на Новым мосце пешахода

|

Наезд адбыўся днём 16 чэрвеня на вуліцы Вясенняй у Гродне каля мосту праз раку Нёман. Хлопец, які ехаў па праезжай частцы на веласіпедзе, збіў невядомага мужчыну, які атрымаў цяжкія траўмы і праз 6 дзён памёр у шпіталі.

Гарадзенскія мастакі-эксперыментатары “выйшлі за”: нетыповую выставу паказваюць у галерэі “Крыга”

“Выходзячы за” – пад такой назвай адкрылася выстава авангарднага жывапісу Эміля Зянько і Яўгена Рамашова ў арт-галерэі “Крыга”.

У нядзелю ў Польшчы рэферэндум: палякі пойдуць галасаваць за змены ў выбарах і падатках

|

6 верасня палякам зададуць тры пытанні: ці ўводзіць аднамандатныя выбарчыя акругі ў парламенцкіх выбарах, ці надалей фінансаваць партыі з дзяржбюджэту, і ці падтрымліваюць яны прынцып сумневу ў інтэрпрэтацыі падатковага заканадаўства на карысць падаткаплацельшчыка.

“Нёман” прайграў “Віткавіцэ” і страціў усе шанцы на выхад у плэй-оф Лігі Чэмпіёнаў

|

Апошні групавы матч “Нёмана” у Еўракубку скончыўся чарговай паразай. У Чэхіі гарадзенцы саступілі “Віткавіцэ” з лікам 3:1.

У Гродне пачалася рэканструкцыя былой фабрыкі ігральных карт. Там будзе музей мытні

|

Стары дом па вуліцы Будзёнага, 56 пачалі рэканструяваць. Сто гадоў таму прадпрымальныя браты Лапіны стварылі там фабрыку ігральных карт, а летам 2016 года ў будынку мае з’явіцца музей беларускай мытнай службы і новы офіс Белмытсэрвісу.

Бясплатная каўбаса і зніжкавыя карты: у Гродне адкрылі першы гіпермаркет “Гиппо”

|

Новая буйная крама, зніжкавыя карты і бясплатная каўбаса нават у працоўны час буднага дня прыцягнулі натоўп гарадзенцаў у новы гандлёвы цэнтр Old City.