На месцы будаўніцтва футбольнага манежа ўсталявалі памятны знак
Спецыяльна на гэту падзею з Мінска прыехаў кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас. Спартыўны манеж плануюць здаць да лета 2016 года.
Спецыяльна на гэту падзею з Мінска прыехаў кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас. Спартыўны манеж плануюць здаць да лета 2016 года.
Энтузіясты зрабілі прыгожы відэападарунак Гродна: на самыя прывабныя і прыгожыя месцы горада можна паглядзець з вышыні птушынага палёту.
У Кафедральным касцёле ў Гродне завяршаецца рэстаўрацыя алтара Святой Троіцы. Гэта ўжо трэці грунтоўна адноўлены алтар, пасля галоўнага і алтара Міхаіла Арханёла. Яго ўрачыста адкрыюць у нядзелю, 22 лістапада, ў 12.00.
На Фолюшы з’явіліся аб’явы пра планы перайменавання назваў вуліц і змены нумароў дамоў. Іх нядаўна размясціла адміністрацыя Кастрычніцкага раёна, каб спраўдзіць грамадскую думкі па гэтым пытанні. Занепакоеныя жыхары сталі збіраць подпісы супраць: яны баяцца, што ім прыйдзецца змяняць усе дакументы за свой кошт.
Дзмітрый Іваноў даў шэраг развітальных канцэртаў на Беларусі. Завітаў ён і ў Гродна. Мы распыталі Дзмітрыя, чаму гурт распадаецца і чым будуць займацца іншыя ўдзельнікі.
Тыдзень таму завяршыўся Чэмпіянат Беларусі па футболе ў Вышэйшай Лізе. Гарадзенскі “Нёман” за кошт упэўненай канцоўкі змог выбрацца з дна турнірнай табліцы і па выніку сезону размясціўся на 8 месцы ў чэмпіянаце. Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой спецыяльна для “Твайго стылю” агучыў вынікі чэмпіянату ды заявіў, што футбол любіць, паважае і будзе ўсяляк падтрымліваць.
“Пакуль кліенты п’юць чай з чабурэкамі ці пірожнымі, прыбіральшчыцы, не просячы прабачэння, мыюць сталы ці падлогу. Пры гэтым від у іх далёка не сяброўскі”, – напісаў у рэдакцыю “Твайго стылю” адзін з чытачоў. Ён лічыць, што прыбіраць трэба тады, калі кліентаў няма.
У час аварыі 29 кастрычніка сур’ёзна пацярпеў рабочы “Азота” Сяргей Рудны. Перакрываючы падачу аміяка, ён атрымаў хімічны апёк твару і верхніх дыхальных шляхоў. Зараз яго стан палепшыўся.
У Тэатры лялек у Гродне адкрылася ўласная кавярня “Шэкспір”. Але гэта не першае такое месца ў будынку. У 90-х там працавала “Батлейка”, якая стала своеасаблівым сімвалам часу. Кафэ наведвала гарадзенская, нацыянальная і замежная творчая эліта. Разам з Міколам Тарандам (на фота пасярэдзіне), былым дырэктарам установы, мы ўзгадваем, якім было гэта месца і чаму яно зачынілася.
Прыгожы балкон старога Дома пастара, пабудаванага ў пачатку XX стагоддзя, знаходзіцца ў крытычным стане. Занепакоеныя гарадзенцы звярнуліся ў рэдакцыю “Твайго стылю”, каб абараніць яго ад знішчэння.