У Гродне запалілi навагоднюю ілюмінацыю і распавялі, калі будзе сапраўдны снег (дадалося больш фота з параду Дзедаў Марозаў)

|

Больш за 500 Дзядоў Маразоў, Снягурак і розных казачных персанажаў традыцыйна прайшліся ад Савецкай да плошчы Леніна, пры гэтым запальваючы елкі і новую галоўную ілюмінацыю горада – яркія навагоднія аркі.

На навагоднім забегу ў Гродне сярод 200 спартсменаў было толькі 20 Дзядоў Марозаў і Снягурак

|

Апошні забег гэтага года прайшоў масава і ўжо традыцыйна без снегу. На старт на дзве дыстанцыі выйшла больш за 200 чалавек. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя медалі.

Гродна ў Instagram: вуліцы зімовага горада, прэм’ера “Зорных войнаў” і святочныя агні

|

На гэтым тыдні гарадзенцы публікавалі ў сацыяльных сетках фота галоўных елак горада, здымкі з прэм’еры “Абуджэння Моцы”, а таксама стараліся злавіць у кадры хаця б трошку зімовых краявідаў.

Відэаапытанне ля кінатэатра: Чаго гарадзенцы чакаюць ад новага эпізоду “Зорных войнаў”

Дарт Вэйдер – клёвы, Хан Сола – харызматычны, а паміж Цёмным і Светлым бакамі Моцы павінен быць баланс. Гэтыя і іншыя адказы пачулі карэспандэнты “Твайго стылю”, калі паразмаўлялі з гарадзенцамі ў дзень прэм’еры сёмага эпізоду “Зорных войнаў”.

Лунна – аграгарадок з местачковай гісторыяй і турыстычным патэнцыялам

На Гродзеншчыне ёсць дзясяткі, калі не сотні, былых мястэчак. За сваю пасляваенную гісторыю некаторыя з іх апусціліся да статусу вёскі, некаторыя былі некаторы час “рабочымі пасёлкамі”, а некаторыя ўзбіліся на становішча горада.

Інструктар з Польшчы правядзе ў Гродне бясплатныя заняткі па фітнесу

|

Трэнінг арганізуюць прыватная ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і Фітнес-цэнтр “Сафонаў”.

Сабраць робата, стварыць ветрагенератар і напісаць музыку можна ў мульціцэнтры “Совушка” ў Гродне

|

Звычайнае савяня могло б з’явіцца ў горадзе хіба ў заапарку. Але гэта “Совушка” незвычыйная і размясцілася яна ў дзіцячым філіяле Гродзенскай абласной бібліятэкі. Гэта мульціцэнтр  – інтэрактыўная адукацыйная пляцоўка навукі і тэхналогій, якая адкрылася 17 снежня.

Techno blues у Андэграўндзе, выстава ў Крызе, фрымаркет у бібліятэцы: куды пайсці ў Гродне ў выходныя 19-20 снежня

|

Тэатры ўжо перайшлі на навагоднія ранішнікі, але ў Гродне ўсё яшчэ хапае падзей, каб цікава правесці выходныя.

Беларуская чыгунка не будзе прызначаць новага цягніка з Гродна ў Беласток

|

Беларускага цягніка да Беластока не будзе ў першую чаргу з-за тэхнічных цяжкасцей: у Беларусі і Польшчы розная шырыня чыгуначнай каляіны. Пра гэта TUT.BY падчас прамой лініі расказаў намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ Сяргей Мацкевіч.

Фотафакт: пажарная вежа ў Гродне пераўтварылася ў святочную “елку”

|

Другі год запар Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС упрыгожвае тысячамі лямпачак пажарную каланчу ў цэнтры горада ля каралеўскіх замкаў. 33-метровая вежа такім чынам пераўтвараецца ў самую незвычайную “елку” краіны.