Халодная поўня паўстала над Гродна на Каляды – такое бывае раз на паўстагоддзя
Сёлета на Каляды, 25 снежня, у небе над Гродна можна было пабачыць поўню. Супадзенне поўнага Месяца з Раством Хрыстовым з’ява даволі рэдкая. Паводле паведамлення NASA, апошні раз падобнае назіралі ў 1977 годзе, паўтарэнне адбудзецца толькі ў 2034. Да таго ж, калядная поўня бягучага, 2015 года, падпадае пад азначэнне “халоднай” – так астраномы называюць апошнюю поўню года, бо назіраюць яе ў пачатку зімы.