У ваколіцах Аўгустоўскага канала будуць новую турбазу “Лукамор’е”
ААТ “Гроднагарбуд” узводзіць ў раёне Аўгустоўскага канала турбазу з гасцініцай і кемпінгам, паведамілі ў адміністрацыі акцыянернага таварыства.
ААТ “Гроднагарбуд” узводзіць ў раёне Аўгустоўскага канала турбазу з гасцініцай і кемпінгам, паведамілі ў адміністрацыі акцыянернага таварыства.
Напэўна кожны паспеў заўважыць на цэнтральных вуліцах горада музыку-крышнаіта, які грае на ўнікальным для нашых краёў інструменце. Але ўбачыць цэлую групу такіх людзей атрымліваецца не заўсёды.
Палова гарадзенцаў перасоўваюцца выключна на роварах, а Гародня – найлепшы горад для веларуху. Пакуль высокая і светлая мара грамадскага аб’яднання раварыстаў яшчэ далёка, аматары двух колаў падвялі вынікі дзейнасці за апошнія два гады. 30 верасня ў ГА “ВелаГродна” адбыўся агульны сход.
У Дзень архівіста “Твой стыль” пабываў у нацыянальным гістарычным архіве ў Гродне. Архіў знаходзіцца ў новым будынку ўжо амаль год. Пасля пераезду ён размяшчаецца ва ўмовах, якім могуць пазайздросціць нават некаторыя еўрапейскія архівы.
Як называюцца дзеткі папугая ці татка малой чарапашкі, якога роду ў беларускай мове словы “сабака” і “гусь” і многа іншых цікавостак распавяла 5 кастрычніка Вольга Астроўская вучням дзіцячага курса “Мова нанова”.
Занятак прысвечаны знакамітаму Міхалу Клеафасу Агінскаму адбыўся ў Гродне 5 кастрычніка. Госцем “Мовы нанова” стаў Аляксей Фралоў, музыка з ансамбля старадаўняй беларускай музыкі “Вытокі” і выкладчык Беларускай акадэміі музыкі.
Максім Швед і Андрэй Ломаў знайшлі аўтараў песні, якую ведае большасць гарадзенцаў – хіта застолляў і песен пад гітару “Только в Гродно”. 3 кастрычніка ў “Краме Ц” яны прэзентавалі сваё відэадаследаванне.
Старшы інструктар-ратавальнік-кінолаг абласнога ўпраўлення МНС Міхаіл Гатоўчыц і лабрадор Альфа ўвайшлі ў тройку лепшых кіналагічных разлікаў Беларусі. Першыя спаборніцтвы кіналагічных службаў прайшлі ў верасні пад Мінскам, паведамілі ў прэс-службе МНС.
У кавярні “Веранда” на беразе Нёмана адкрылася фотавыстава – вынік сумеснай працы фатографа Сяргея Марозава, дызайнеркі Бажэны Машнінай і стылісткі Антаніны Калагрыў.
На гэтым тыдні ў нашай падборцы ёсць неверагодныя восеньскія захады сонца і коцікі, якім ужо паціху робіцца халадно на вуліцы. Хочаце патрапіць у рубрыку? Пазначайце вашыя здымкі хэштэгам #hrodnats!