Падземны Гродна. Частка IV: Меркаваны падземны ход знайшлі пры пабудове гаража
Легенды пра падземныя хады ў Гродне турбуюць не адно пакаленне гарадзенцаў. Некаторыя старажылы кажуць, што былі не толькі ў хадах пад цэнтрам горада, але і пераконваюць, што праходзілі пад Нёманам. Але пакуль словы застаюцца словамі. Дакументаў і здымкаў, якія пацвярджалі б наяўнасць падземнага ходу пакуль яшчэ няма.