Гродна ў Instagram: горад напярэдадні Новага году

|

У апошнім перад Новым годам выпуску нашай фотападборкі хапае як святочнага настрою, так і проста прыгожай архітэктуры. Хочаце, каб і вашыя фота патрапілі ў рубрыку? Пазначай іх хэштэгам #hrodnats! А таксама не забудзьце падпісацца на наш акаўнт у Instagram.

Новы Свет – горад, які мы страцілі за некалькі гадоў

У канцы 2015 года мы вырашылі ўзгадаць, як за апошнія 10 год страцілі адзін з самых цікавых і адметных кварталаў старога Гродна, і параўнаць яго выгляд сёння і раней.

Пасля серыі паражэнняў “Нёман” здолеў перамагчы ў матчы з “Гомелем”

|

Апошні афіцыйны матч 2015 года скончыўся для падапечных Мілаша Голаня упэўненай перамогай. З лікам 2:0 у Гродне быў абыграны ХК “Гомель”.

У драмтэатры прайшла дабрачынная елка для соцень маленькіх гарадзенцаў

|

У драмтэатры 23 снежня прайшла дабрачынная елка ад Гродзенскага гарвыканкама для дзяцей, што выхоўваюцца ў шматдзетных, апякунскіх і прыёмных сем’ях, інтэрнатах, а таксама для дзяцей з інваліднасцю.

Гурт Vuraj прывёз у Гродна сапраўдную калядную казку (ВІДЭА)

Святочны канцэрт этна-гурта Vuraj адбыўся 25 снежня ў рэстаране “Тапаз”. Музыкі прыехалі павіншаваць гарадзенцаў з Калядамі, прэзентаваць новы міні-альбом “Шэсць загадок” і адзначыць свой пяцігадовы юбілей.

Калядны кірмаш у новым Цэнтры рамёстваў не стаў канкурэнтам гандлю на вуліцы Савецкай

|

Чаканага поспеху Калядны кірмаш у Цэнтры рамёстваў “Спадчына” на вуліцы Рэйманта пакуль не мае. На другі дзень працы, 24 снежня, майстры аддалі перавагу спраўджанай вуліцы Савецкай, дзе плынь людзей значна большая.

З-за лішняга свету на Савецкай плошчы гарадзенцы не змаглі пабачыць калядны 3D-мэпінг

Сотні гарадзенцаў на Раство засталіся без падарунка. На запланаваным паказе 3D-мэпінгу ў цэнтры горада яны так і не дачакаліся абяцанай казкі.

Гарадзенскія лютэране сабраліся ў кірсе ў ноч перад Раством

|

Каля 30 прыхаджан прыйшлі 24 снежня ў кірху на вячэрнюю літургію з нагоды Вігіліі Божага Нараджэння.

У Гродне пакажуць фільмы фестывалю незалежнага кіно Bulbamovie

|

Bulbamoviе — фестываль беларускага незалежнага кіно, які з 2011 года ладзіцца ў Варшаве. Сёлета ён упершыню завітаў у Мінск, а зараз збіраецца ў абласныя гарады. Паказы ў Гродне пройдуць 27 снежня па адресе вул. Будзёнага 48а-100 (зала ва ўнутраным дворыку). Пачатак у 14.00.

“Нёман” біўся, але атрымаў чацвёртае паражэнне запар

|

Пасля працяглай міжнароднай паўзы аднавіўся чэмпіянат Беларусі па хакеі. Гарадзенскі “Нёман” 24 снежня прымаў у сябе дома самага прынцыповага суперніка апошняга часу – мінскае “Юнацтва”. У сур’ёзнай барацьбе каманда Мілаша Голаня саступіла мінскай камандзе.