Зніжкі і распродажы чакаюць гарадзенцаў ужо сёння і на выходных

|

З чацвярга на пятніцу жыхароў Гродна чакае “ноч зніжак” на рынку “Карона” і ў некаторых сеткавых крамах. А ў нядзелю для гараджан правядуць адзіны дзень зніжак, у якім прыме ўдзел шмат гандлёвых кропак.

На рынку “Паўднёвы” ў Гродне затрымалі валютчыка з 2 млрд рублёў

|

У затрыманага знайшлі 57 тысяч долараў, 35 тысяч еўра і 450 млн рублёў. Міліцыя зафіксавала, як ён купіў у прадпрымальніка, што гандлюе садавінай, восем тысяч долараў па курсе 17900.

Вуліца Цмочая і Сумасшэдшы завулак. Віктар Саяпін расказвае пра кнігу, над якой працаваў 20 год

Кніга “50 гродненских улиц” ужо выйшла з друку. У параўнанні з папярэднімі папулярнымі выданнямі аўтара яна выглядае сапраўднай энцыклапедыяй.

Будаўніцтва офіснага будынку не дае заснуць жыхарам вуліц Валковіча і Акадэмічнай

|

“Сярод ночы там ці то сваі забіваюць, ці то грузяць нешта…”, – скардзяцца гараджане. Трохпавярховы будынак па вуліцы 17 Верасня, 49а паўстае за былым уксусным цэхам і домам Налкоўскай. Працы “Гроднажылбуд” не спыняе ні ўдзень, ні ўначы.

Беларуская мова і культура вяртаюцца ў Беластоцкі ўніверсітэт

З новага навучальнага году ў Беластоцкім універсітэце стартуе факультэт беларускай этнафілалогіі. „Раней у ВНУ закрылі факультэт беларускай філалогіі, таму рашэнне Сенату ўніверсітэта радуе”, – кажа прафесар Галіна Тварановіч, суаўтарка праграмы беларускай этнафілалогіі.

Былы чыгуначны мост на Вішняўцы могуць пачаць перабудоўваць ужо ў 2016 годзе

, |

У 2016 годзе плануецца пачаць рэканструкцыю старога чыгуначнага моста пад аўтамабільны, паведаміў начальнік абласнога ДАІ Анатоль Кеўра.

На беразе Юрыздыкі ў Гродне знайшлі старадаўнюю габрэйскую надмагільную пліту

|

У час будаўнічых прац на месцы будучага філіяла Парку высокіх тэхналогій будаўнікі знайшлі габрэйскую надмагільyю пліту. Згодна картам і гістарычным дадзеным могілак на месцы старога шпіталя быць не магло.

Апошняя падзея ў гісторыі Рэчы Паспалітай: 220 гадоў таму адрокся ад трону Станіслаў Аўгуст Панятоўскі

|

У студзені 1795 г. у Гродна пад канвоем 30 казакоў з Варшавы прыехаў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Каралём ён ужо быў толькі намінальна, бо нават месца ягонага жыхарства асабістым указам вызначыла расійская імператырыца Кацярына ІІ. Тут у лістападзе таго ж году ён адрокся ад кароны.

498 новых кватэр: як будуць выглядаць новыя шматпапярховікі на Татарскай і Камбайнёрскай

|

На месцы прыватнага сектара, які затапіла кіпнем зімой 2012 года, зносяць апошнія старыя дамы. Тры новыя шматкватэрныя дамы – адзін 14-павярховы і два 9-павярховыя – пабудуе тут “Гроднажылбуд”.

Асвоіць праграмаванне за месяц. У Гродне з’явілася школа для маленькіх праграмістаў

Навучыцца праграмаваць за месяц або два цяпер могуць і дзеці 8-16 гадоў. Ужо на пробным бясплатным занятку навучэнцы стварылі ўласную гульню. А праз месяц яны будуць рыхтаваць складаныя гульні і кіраваць робатамі.