«Зімовы 3Dmapping» ператворыць палац тэкстыльшчыкаў у сядзібу Друцкіх-Любецкіх

Праект кампаніі «AliveLight»  пад назвай «Зімовы 3Dmapping» будзе рэалізаваны 25 снежня на цэнтральнай плошчы горада. Дзякуючы новым тэхналогіям і творчаму падыходу  каманды аўтараў будынак палаца тэкстыльшчыкаў  на адзін вечар ператворыцца ў экран для трохмернай праекцыі.

“Ён замацоўвае нашу Бацькаўшчыну ў вечнасці”. Мастак Юрый Якавенка адзначыў юбілей адкрыццём выставы

|

У Гарадзенскай выставачнай зале 22 снежня адкрылася выстава графікі “Англійскі сняданак”, прысвечаная 50-годдзю мастака Юрыя Якавенкі – ганаровага акадэміка Расійскай акадэміі мастацтваў і ганаровага грамадзяніна Гродна.

Моцны вецер ламаў дрэвы ў Гродне і вобласці

|

За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці ратавальнікі некалькі разоў выязджалі на аказанне дапамогі ў сувязі з падзеннем дрэў.

Яшчэ адзін падазроны прадмет усхваляваў гарадзенцаў. На гэты раз у жылым сектары

Не паспелі гарадзенцы забыць навіну аб эвакуацыі аўтавакзала, як на наступны дзень групе размініравання давялося працаваць ужо ў жылым сектары па вуліцы Таўлая.

Пяць прычын прыдбаць Гарадзенскі каляндар ад Віктара Саяпіна

|

Выдавецтва “Юрсапрынт” зрабіла гарадзенцам падарунак, надрукаваўшы гістарычны каляндар, прысвечаны нашаму гораду. Яго афіцыйная прэзентацыя мае адбыцца 23 снежня ў 17.00 у аддзеле перыядычных выданняў бібліятэкі імя Карскага (Новы Замак).

Танцавалі, спявалі і калядавалі па-беларуску: на “Мова Нанова Гародня” адзначылі святы і сышлі на канікулы

|

Удзельнікі курсаў “Мова Нанова Гародня” 21 снежня сабраліся апошні ў гэтым годзе раз. На сустрэчы не толькі падвялі вынікі за паўгода працы, але і адсвяткавалі надыходзячыя Калядаў і Новы год.

DJ з Верцялішак Арцём Арстон выпусціў кліп, які за два дні набраў 100 000 праглядаў

Гэтым разам Арцём зрабіў сумесную працу з вядомым хаўс-праектам Swanky Tunes. За два дні кліп пад назвай “At The End Of The Night” набраў больш за 100 000 праглядаў на YouTube.

Каля Дома Мураўёва будаўнікі прыбяруць плот: тралейбусны прыпынак можа вярнуцца на старое месца

Каля старога будынка ў цэнтры горада чарговы раз з’явіліся будаўнічыя машыны. На гэты раз яны збіраюцца вывозіць смецце. Таксама будаўнікі да канца года абяцаюць прыбраць плот справа ад дома і вызваліць частку тэрыторыі для горада.

Праз забытую кімсьці сумку з аўтавакзала ў Гродне эвакуіравалі 30 чалавек

|

Падазроную сумку заўважылі ў зале чакання гродзенскага аўтавакзала 21 снежня ў 18.25, паведамілі ў прэс-службе МНС.

На навагодні “Прабег цвярозасці” ў Гродне чакаюць 100 удзельнікаў

Пачаць з новага году новае жыццё гарадзенцам дапамогуць спаборніцтвы, якія пройдуць 1 студзеня ў лесапарку Пышкі. Гэта альтэрнатыва звыклым у святы канапе, тэлевізару і сталу, як для спрактыкаваных бегуноў, гэтак і для тых, хто толькі задумваецца, каб пачаць весці здаровы лад жыцця.