Як Дружок знайшоў дружка. Верны сабака, які жыў на руінах, мае новы дом

|

Дзякуючы актыўным дзеянням гарадзенскiх журналістаў і валанцёраў, пакінуты сабака з вуліцы Татарскай хутка знайшоў сабе новых гаспадароў. Ён каля месяца не хацеў пакідаць руін старога дому, з якога выехалі яго гаспадары. З сабой у кватэру ў шматпавярховіку браць жывёлу яны не захацелі.

У Гродне адкрылася Lofthouseсafe, дзе абяцаюць рабіць здаровы фаст-фуд і вегетарыянскія стравы

|

Турысты, якiя прыехалі ў Гродна на цягніку, цяпер змогуць пад’есці ў пяці хвілінах ад чыгуначнага вакзала. Гарадзенец адкрыў там эка-фастфуд у стылі лофт. 

Гродна ў Instagram: першыя дні зімы з восеньскім надвор’ем

|

Першы тыдзень зімы, якая пакуль што мала адрозніваецца ад восені, мы адлюстравалі ў некалькіх дзясятках фотаздымкаў з сацсеткі Instagram. Хочаце, каб і вашыя фота патрапілі ў рубрыку? Пазначай іх хэштэгам #hrodnats!

У Гродне Дзед Мароз са Снягуркай заехалі ў рэзідэнцыю, якой яшчэ няма

|

Раней да бліжэйшага Дзеда Мароза гарадзенскія дзеці дабіраліся ў Белавежскую пушчу за 300 км. Хутка свой казачны дзядуля з’явіцца ў межах горада ў Пышках.

Зімы пакуль няма: выходныя ў Гродне будуць цёплымі і ветранымі

|

Уікэнд адзначыцца зусім не зімовым надвор’ем і вельмі моцным ветрам, паведамілі ў Гроднааблгідрамеце.

“Эколагі і штучная елка выконваюць сваю працу добра”. У Гродне падае попыт на жывыя елкі

|

Прадаваць навагоднія елкі ў Гродне пачнуць 21 снежня. Набыць дрэўцы можна будзе на тых самых месцах, што і летась, але цэннік на іх зменіцца. Пры гэтым у лясгасе адзначаюць, што з кожным годам гарадзенцы купляюць усё менш святочных дрэваў.

На Хануку ў сінагозе будуць спяваць хасідскі рэгі на беларускай мове

|

Святкаваць Хануку яўрэі сёлета пачнуць увечары 6 снежня. У Гродне ў Вялікай харальнай сінагозе адбудзецца традыцыйнае запальванне Ханукіі і канцэрт.

Вусы, лапы і хвост – вось мае дакументы. У Гродне жывёлы чакаюць гаспадароў на руінах дамоў

На месцы прыватнага сектара на Татарскай з’явілася сваё ўласнае “Прастаквашына”. Былыя жыхары пачалі новае жыццё ў шматпавярховіках, а іх хатнія выхаванцы засталіся па-за бортам. Тры сабакі і некалькі катоў ужо месяц чакаюць гаспадароў ля зруйнаваных дамоў.

Novabooks і Novacinema: відэарэпартаж з месца, дзе жывуць коміксы і круцяць “фільмы ў 360-D”

|

У межах цыклу пра цікавыя новыя месцы ў горадзе мы завіталі на другі паверх гандлёвага цэнтра Old City, дзе працуе першая ў Гродне крама коміксаў ды атракцыён Oculus Rift. Уласнікі крамы расказалі пра тое, як стварылі для гарадзенцаў арыгінальнае месца адпачынку.

Гарадзенскі нумар часопіса “Маладосць” цяпер даступны і ў інтэрнэце

|

Ліпеньскі нумар 2015 года быў амаль цалкам прысвечаны Гродна: у ім з’явіліся тэксты Андрэя Вашкевіча, Юрыя Гардзеева, Віктара Саяпіна і іншых гісторыкаў і краязнаўцаў, апавяданні Эміліі Комар ды творы іншых пачынаючых гарадзенскіх пісьменнікаў і паэтаў, а на вокладцы з’явіўся Жан Жылібер. Цяпер яго могуць прачытаць і тыя, хто прапусціў папяровую версію ў кіёсках.