Студэнты-замежнікі адзначылі ў Гродне Дзень незалежнасці Фінляндыі
Што агульнага паміж Беларуссю і Фінляндыяй? Па першы погляд, нічога. Але ёсць што параўнаць і ёсць што паказаць. Сёння ў Беларусі навучаюцца тры студэнты з гэтай паўночнай краіны. Усе яны сустрэліся 6 снежня ў Гродне, каб адзначыць дзевяноста восьмую гадавіну ўтварэння Фінскай Рэспублікі.