Польскія мытнікі ў Кузніцы затрымалі кантрабандныя цыгарэты на амаль 190 тысяч еўра
Беларускі дальнабойшчык спрабаваў правезці праз мяжу ў адмысловай схованцы 72 тыс. цыгарэт. Ацэначны кошт кантрабанды – больш за 800 тыс. злотых (187 тыс. еўра), паведамілі ў прэс-службе Мытнай палаты ў Беластоку.