Змена адрасоў на Фолюшы: таксісты супраць, пажарныя не бачаць праблемы
Гарадскія ўлады плануюць змяніць нумарацыю дамоў у былым ваенным гарадку. Нібыта, нетыповыя нумары і адсутнасць вуліц ускладняюць працу розных службаў. Але жыхары Фолюша пачалі збіраць подпісы супраць. Ці сапраўды на Фолюшы цяжка знайсці патрэбны адрас? Пра гэта мы запыталіся ў таксістаў і супрацоўнікаў МНС.