З цягнікамі з Гродна ў Кузніцу і Варшаву дагэтуль няма яснасці

|

Польскіх электрычак, якія курсуюць паміж Гродна і Элкам ды Малкіняй, а ў 2016 годзе маюць ездзіць да Варшавы, можа не быць у новым раскладзе польскай чыгункі, які будзе дзейнічаць з 13 снежня. Кампанія Przewozy Regionalne тлумачыць, што ўсё яшчэ чакае на адказ Міністэрства інфраструктуры наконт фінансавання.

Чаму нельга паказваць пальцам на неба? Адказ у кнізе “Этнаастраномія” Цімафея Авіліна

Гэта першая грунтоўная праца па этнаастраноміі на ўсёй постсавецкай прасторы. Аўтар кнігі – супрацоўнік Акадэміі навук Цімафей Авілін. 28 лістапада Цімафей прадставіў сваю кнігу гарадзенцам. 

Каб атрымаць шэнгенскую візу ў Гродне трэба будзе пацвердзіць наяўнасць грошай

|

З 1 снежня каб атрымаць шэнгенскую візу ў консульстве Польшчы ў Гродне трэба будзе прынесці даведку з працы або іншым чынам даказаць, што грошы на падарожжа за мяжу ёсць. Такі дакумент ужо даўно патрабуюць у консульствах у Брэсце і Мінску.

“На “Тутэйшых” будуць хадзіць доўга, бо ў іх пазнаюць сябе”. Гарадзенскі Тэатр лялек святкуе 25 год спектакля

Пастаноўка рэжысёра Мікалая Андрэева, прэм’ера каторай адбылася ў 1990 годзе, мае шчаслівы лёс – ёй спадарожнічае нязменны поспех на роднай сцэне і фестывальныя ўзнагароды. За час сцэнічнага жыцця спектакль стаў візітоўкай не толькі тэатра, але і горада. Напярэдадні 25-гадовага юбілея спектакля “Твой стыль” склаў невялікую рэтраспектыву гарадзенскіх “Тутэйшых”.

Афіцыйны спіс экскурсій для школьнікаў: дзіўны, парадаксальны і недапрацаваны

|

Мінулагодняя гісторыя з вучнямі адной з гродзенскіх школ, якія панапіваліся падчас экскурсіі ў Польшчу так, што прыйшлося выклікаць хуткую дапамогу, спарадзіла ў дзяржаўных органаў роздум, якую наогул карысць маюць выязныя экскурсіі для школьнікаў у замежжа і па нашай сінявокай. І вось Міністэрства адукацыі апублікавала спіс рэкамендаваных экскурсій па Беларусі, якія павінны развіваць эстэтычныя адчуванні і патрыятызм беларускіх школьнікаў.

Гарадзенскага мастака Аляксандра Балдакова ўзнагародзілі прызом у 7000 еўра ад Белгазпрамбанка

|

Дыплом і чэк мастак атрымаў 27 лістапада на адкрыцці выставы “Мастакі Парыжскай школы – ураджэнцы Гродзеншчыны”, якую таксама арганізаваў Белгазпрамбанк.

Студэнт прапанаваў запусціць у Варшаву і Вільню “гістарычныя аўтобусы” для прыцягнення турыстаў

|

Хаця мясцовыя ўлады здаўна шукаюць спосабы прыцягнуць у Гродна турыстаў, патоку замежнікаў усё яшчэ няма. Студэнт Аляксандр Перагудаў прапанаваў рашэнне, якое павінна прыцягнуць гасцей з бліжэйшых краін.

Гродзенскія цыгарэты даплылі да Друскенік, але кантрабандыста затрымалі

|

У Друскеніках 25 лістапада з Нёмана вылавілі плот зроблены з  4800 пачак цыгарэт “Фэст”. Яго запусцілі з беларускага боку, а каб не згубіўся – прымацавалі да яго тры GPS-прылады. У ходзе аперацыі паблізу затрымалі 33-гадовага жыхара Вільнюса, які, як мяркуецца, меў вылавіць цыгарэты.

У Гродне хлопчык патрапіў у “пастку” пластыкавага крэсла. Яго вызвалілі выратавальнікі

|

На канцэрце Грыгорыя Лепса ў Лядовым палацы ў Гродне васьмігадовы хлопчык засунуў палец у адтуліну ў пластыкавым крэсле. Выцягнуць яго назад ён ужо не змог, таму бацьку давялося выклікаць МНС.

Максім Вітус: “Гродна праклаў мне дарогу ў “Дынама”

|

Вядомы беларускі абаронца Максім Вітус вярнуўся ў Гродна, дзе адыграў тры сезоны ў складзе “Нёмана”. У панядзелак, 30 лістапада, яго цяперашняя каманда – мінскае “Дынама” – абгуляла гарадзенцаў і выбіла іх з Кубка Беларусі.