Пагранічны камітэт запусціў беларускамоўную “вышываную” версію свайго сайта

|

“Варыянт на другой нацыянальнай мове дапоўніць асноўную версію інфармацыйнага партала” – піша прэс-служба беларускіх памежнікаў.

Прадстаўніца купалаўскага ўніверсітэта стала трэцяй у рэспубліканскім конкурсе “Студэнт года 2015”

|

За тытул лепшага студэнта Беларусі ў творчых і інтэлектуальных конкурсах змагаліся дзевяць удзельнікаў з усіх рэгіёнаў краіны. Гарадзеншчыну прадстаўляла Анастасія Аўсейчык, другакурсніца факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы.

Летняя кавярня “Амато кофе” пераехала зімаваць у гандлёвы дом “Нёман”

Сеткавая кавярня, якая прыйшла ў Гродна гэтым летам і працавала ў вулічным фармаце, закрылася адразу пасля заканчэння сезону. Зараз яна наноў пачала працу ўжо ў памяшканні на першым паверсе ўнівермага.

Гарадзенец знайшоў у сябе на ўчастку надмагільныя пліты ХІХ стагоддзя

|

Жыхар Гродна знайшоў старыя надмагільныя пліты канца XIX стагоддзя пры разборцы стадолы. Як яны апынуліся ў двары дома па вуліцы Лермантава, новы ўладальнік не ведае.

Дзе і калі ў Гродне будуць працаваць елкавыя кірмашы

|

Сёлета ў Гродне будзе працаваць 19 елкавых базараў: 8 у Ленінскім і 11 у Кастрычніцкім раёнах горада. Яны будуць працаваць штодзённа з 21 да 31 снежня з 11.00 да 20.00.

Second-hand і дапамога жывёлам у “горадзе іпэшнікаў”. Дзяўчына з Ліды вярнулася з-за мяжы і адкрыла сваю справу

|

Лена Куляшова адвучылася сем гадоў у Вільні і з задавальненнем вырашыла вярнуцца ў Ліду. 34mag.net пагутарыў з дзяўчынай пра рамантыку пазасталічнага жыцця, пра тое, як адкрыць сэканд-хэнд у правінцыі, знаходзіць час на дапамогу бяздомным жывёлам і чаму ў Лідзе ўсё толькі пачынаецца.

Парады мэру: чаму нельга будаваць гасцініцу насупраць турмы і як правільна прадаць гэты ўчастак інвестару

У газеце “Гродзенская праўда” з’явіўся матэрыял з пералічэннем інвестыцыйных пляцовак, якія ў бліжэйшым часе гарадскія ўлады хочуць паказаць патэнцыйным пакупнікам. Сярод дзясяткаў гектараў пустыроў асаблівую ўвагу звярнула пляцоўка на вуліцы Калючынскай насупраць турмы. Там павінен паўстаць гасцінічны комплекс.

Экалагічны дом пад Гродна: як сям’я будуе жыллё з гліны і саломы

Сям’я Арлоўскіх пабудавала дом з найэкалагічнейшых матэрыялаў. Нават падлога ў гэтым доме будзе гліняная, падобныя раней рабілі паўсюдна ў Беларусі і Украіне. У аздабленні таксама не выкарыстоўваюцца ніякія шкодныя сумесі. Сяргей і Наталля распавялі “Зялёнаму парталу Гродзеншчыны”, чаму яны вырашылі заняцца эка-будаўніцтвам і наколькі складана будаваць такі дом.

Напярэдадні Раства і Новага году ў цэнтры Гродна пройдуць святочныя кірмашы

|

Распродажы тавараў па зніжаных цэнах, гандаль елкавымі ўпрыгожаннямі і штучнымі елкамі, сувенірамі, святочнымі наборамі і іншымі таварамі пройдуць на плошчы Савецкай перад святамі, паведамілі ў гарвыканкаме.

Чарговае буйное паражэнне “Нёмана”, што будзе далей? Далей зноў “Шахцёр”

|

Не паспелі забыць гарадзенцы пра разгромнае паражэнне ад мінскага “Юнацтва”, як у Гродне на сваёй пляцоўцы зноў буйна саступілі. На гэты раз лідару турнірнай табліцы салігорскаму “Шахцёру”.