Новы мабільны дадатак падкажа гарадзенцам час прыбыцця транспарту на прыпынак

|

Дадатак Яндэкс.Транспарт навучыўся прагназаваць час, што застаўся да прыбыцця на прыпынак гарадзенскіх аўтобусаў і маршрутак. Цяпер жыхарам Гродна будзе прасцей планаваць паездкі – можна даведацца, калі выходзіць з дому, або вырашыць, ці садзіцца ў перапоўненую маршрутку нумар 2Т, калі праз тры хвіліны падыдзе аўтобус 16, які таксама давязе да вакзала.

Беласток бяжыць, Гродна не адстае: нашы спартсмены скарылі п’едэстал Białystok Biega

|

Пяты прабег на 5 і 10 кіламетраў, што ладзіць фонд Białystok Biega, прайшоў у Беластоку 20 верасня. Гарадзенская каманда руху Run4fun заваявала ў спаборніцтвах найбольшую колькасць узнагародаў і стала лепшай у камандным заліку.

Дзень без аўтамабіля: Яшчэ ёсць магчымасць перасесці на ровар і атрымаць садавіну

|

22 верасня Гродна традыцыйна далучыўся да сусветнай акцыі Дзень без аўтамабіля. У гэты дзень людзі, якія выехалі на вуліцы на ровары, атрымалі свежую садавіну ад актывістаў “ВелоГродно” і супрацоўнікаў ДАІ. 

На “Мова Нанова” гарадзенцы размаўлялі пра кавярні і ўзгадалі легендарную “Батлейку”

Госцем “Мовы Нанова” быў Мікола Таранда – уладальнік знакамітай у мінулым кавярні “Батлейка”, якая месцілася ў Тэатры лялек. А тэмай занятку – кавярня і адрозненні словаўтварэння ў рускай і беларускай мовах.

Жаночы футбол у Гродне: былы трэнер і гульцы “Ніва-Белкард” ствараюць новую каманду

|

Пакуль у мужчынскім футболе ў Гродне спраўляюцца з фінансавым крызісам, у жаночым адбываюцца дзіўныя рэчы. З “Ніва-Белкард” звольнілі галоўнага трэнера Дзяніса Леўчанку, разам з ім каманду пакінулі і дзевяць гульцоў асноўнага складу. Што здарылася ў камандзе?

Цягніка Варшава-Гродна не будзе. Кузніца-Гродна таксама можа знікнуць

|

У Польшчы чакаюцца скарачэнні фінансавання чыгункі. Чарговы раз Міністэрства інфраструктуры і развіцця плануе спыніць датацыі на цягнік у накірунку Гродна, піша профільнае выданне “Rynek kolejowy”.

Кавалёнак выратаваў “Нёман” ад паражэння ў гульні з “Мiнскам”

|

Чарговы тур чэмпіянату Беларусі па футболе мог скончыцца паражэннем для гарадзенскай каманды. Але Дзмітрый Кавалёнак у канцоўцы сустрэчы выратаваў “Нёман” ад прыніжэння ў хатнім матчы.

“Тэкст праляжаў у Гілевіча 41 год”. У Гродне прэзентавалі кнігу ўспамінаў пра Ларысу Геніюш

Кнігу “Духу магутныя чары: Ларыса Геніюш ва ўспамінах, лістах, архіўных матэрыялах” прэзентаваў укладальнік Міхась Скобла. З ім у Гродна завітала і спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава, якая выканала некалькі песен на вершы Геніюш.

Адметнасці рэгіёну за дзве хвіліны. Гарадзенцы расказалі пра свой брэнд Беларусі

У межах школы “Нацыянальны брэнд Беларусі” гарадзенцы запісалі відэа, якое павінна расказаць пра Гарадзеншчыну і прывабіць знешніх турыстаў.

Гарадзенскія раварысты адсвяткавалі Дзень без аўтамабіля і далі парады пачаткоўцам ды гарадскім уладам

|

У нядзелю, 20 верасня, за два дні да ўсясветнага Дня без аўтамабіля, гарадзенцы зладзілі велапрабег вуліцамі горада. Так яны паказалі, што веласіпеды – рэальная альтэрнатыва шкодным для экалогіі відам транспарту.