Моладзь выбірае прэзідэнта ў Гродне: “Хочацца выбраць свайго, каб ён адзін кіраваў усё жыццё”

|

У Беларусі праходзіць асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта. Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 8.00 і будуць працаваць да 20.00. Мы пагутарылі з моладдзю, якая ўпершыню выконвае грамадзянскі абавязак, а таксама пабывалі ў буфетах і даведаліся, чым яны так прыцягваюць выбаршчыкаў.

Выстава “Нашы родныя” пазнаёміць гарадзенцаў з бацькамі ЛГБТ-дзяцей

|

У межах квір-кінафестывалю “Дотык”, што 9-11 кастрычніка гасцюе ў Гродне, праходзіць выстава гісторый і фота “Нашы родныя” прысвечаная сваякам прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў. Адна з аўтарак праекта, Анастасія Жыўкава, расказала “Твайму стылю” пра  выставу і  гісторыю яе стварэння.

Фотападборка: восеньскi настрой у Гродне

|

Восень – вельмі прыгожы час. Усё вакол афарбавана ў сотні адценняў: ад светлых залацістых, да насычаных чырвоных. Пад нагамі шалясціць апалае лісце, у якім так любяць валяцца дзеці. Школьнікі збіраюць гербарыі для творчых прац. Дарослыя ладзяць фотасесіі на фоне рознакаляровага лісця.

Гарадзенцы пабачылі “Інтэрсэкс”: квір-кінафестываль “Дотык” праходзіць у Гродне

|

Кінафестываль “Вандроўны дотык” адкрыўся 9 кастрычніка ў антыкавярні “Живое время”. Гарадзенцы пазнаёміліся з арганізатарамі фэсту, даведаліся пра квір-культуру, паглядзелі і абмеркавалі фільм пра інтэрсэксуальных людзей.

Толькі на апошняй хвіліне “Нёман” змог вырваць перамогу ў “Ліды”

|

У суботу, 10 кастрычніка, чарговы тур чэмпіянату Беларусі прынёс “Нёману” выяздныя тры ачкі. У Лідзе, у найцяжэйшым матчы, гарадзенцы здолелі на апошняй хвіліне закінуць дзве шайбы, якія ў выніку і прынеслі перамогу “Нёману”.

Беларускія волаты ў Гродне змагаліся за званне наймацнейшага

|

У Гродне з 7 па 10 кастрычніка праходзіў чэмпіянат Беларусі па цяжкай атлетыцы. У спаборніцтвах прынялі ўдзел спартсмены з усіх рэгіёнаў краіны.

Забытыя мясціны Гродна: дом, ад якога засталася толькі рыбка

Ахвярай будаўніцтва Дома быту ў канцы 1960-х стала не толькі вуліца Клаштарная, але і цэлы шэраг выключна цікавых і старых дамоў на Замкавай. Сярод іх быў, напэўна і самы стары на той момант жылы будынак Гродна – так званы Дом Рыбака.

Гарадзенскія “Варвары” прымуць удзел у Кубку Вітаўта Вялікага

|

Перад завяршэннем сезону “Варвары” прымуць удзел у Кубку Вітаўта Вялікага. І пры ўдалым раскладзе гарадзенцы могуць сустрэцца з вядомай беларускай камандай па амерыканскім футболе – “Ліцвінамі”.

Самы вядомы дылетант Беларусі Юрый Жыгамонт ізноў прыедзе ў Гродна

|

На бліжэйшых занятках “Мова Нанова” ў Гродне госцем будзе вядомы журналіст, вандроўнік і вядоўца перадач “Вандроўкі дылетанта” і “Новыя вандроўкі дылетанта” Юрый Жыгамонт.

Ведай сваіх: гісторыя хакея ў Гродне

|

Прынята лічыць, што першы ў гісторыі беларускага хакея матч адбыўся зімой 1940 года ў Брэсце. На гульню прыехалі студэнты мінскага інстытута фізкультуры. Пачынаючы з восені 1939 года, калі савецкая ўлада распаўсюдзілася на Заходнюю Беларусь, выезды спартсменаў-“усходнікаў” з паказальнымі выступленнямі ў Гродна, Брэст і Беласток неслі строга ідэалагічную падаплёку. Натуральна, яны там перамагалі. Не сказаць, што прыезджыя былі сур’ёзнымі супернікамі. Справа ў тым, што на той момант у Заходняй Беларусі практычна не засталося спартсменаў, ды і людзям было не да гульняў.