Колеры і цені Падляшша можна пабачыць у Гродне
Выстава фота і графікі “Падляшша ў аб’ектыве” адчынілася ў гарадзенскай выставачнай зале.
Выстава фота і графікі “Падляшша ў аб’ектыве” адчынілася ў гарадзенскай выставачнай зале.
Адкрыты фестываль сыру прайшоў у Гродне ўжо ў трэці раз. Парк Жылібера на адзін дзень ператварыўся ў сырны горад з сырнымі алеямі і завулкамі.
Мы выбралі для вас сярод сотняў фотаздымкаў з сацсеткі тыя, што найлепш адлюстроўваюць свята горада, якое прайшло ў Гродне 19 верасня.
Фестываль хмелю, соладу і вады, які арганізавалі “Лідскае піва” і мясцовыя ўлады, прайшоў у Лідзе 19 верасня. “Твой стыль” падрыхтаваў вялікі рэпартаж з падзеі.
Проста паглядзіце на гэтую прыгажосць, якую ўвечары 19 верасня пабачыў фотакарэспандэнт “Твайго стылю”.
З чаго будуюцца гарады? З цэглы, бетону, шкла і алюмінію? Звычайна, так. І – звычайныя. А для стварэння чароўнага горада дастаткова кардону, фарбаў і дзіцячых мараў. Гэта даказалі маленькія гарадзенцы, што сабраліся 19 верасня на пляцоўцы каля Тэатра лялек, каб пабудаваць разам кардонны Гродна.
Чарговае спартовае мерапрыемства ў Дзень горада прайшло ў Лядовым палацы, дзе хакеісты “Нёмана” праводзілі чарговы тур чэмпіянату Беларусі па хакеі. У Гродне гасцяваў жлобінскі “Металург”. На працягу ўсяго матчу хакеістам абедзвюх каманд так і не ўдалося вызначыцца. Толькі ў серыі булітаў поспех апынуўся на баку гаспадароў.
У Дзень горада “Твой стыль” адправіўся на пляцоўку сярэдняй школы №22 каб пабачыць, як святкуюць вуліцы Дамброўскага, Урублеўскага і Багуцкага.
У рамках тыдня футбола ў Беларусі арганізацыя “Карпарацыя спорту” сумесна з Гарадзенскай Федэрацыяй Футбола і ФК “Нёман” 19 верасня правялі ў Гродне “Футбольны марафон”.
Пакуль у Гродне праходзіў сырны фестываль і розныя іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя дню горада, у “Пышках” прайшоў прабег цвярозасці.